Іван Стэфанавіч Нікалаеў
Іван Стэфанавіч Нікалаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 мая 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1945 (28 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1934—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Іван Стэфановіч Нікалаеў (28 мая 1916, Клімавічы[1] — 11 красавіка 1945, пас. Ланжгат, цяпер Бржэцлаў, Паўднёвамараўскі край, Чэхія) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (15 мая 1946 года) (пасмяротна)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нікалаеў І. С., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Клімавічах у сям'і служачага і скончыў сем класаў. У Чырвоную Армію ўступіў у 1934 годзе, скончыўшы ў 1939 годзе Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу[1].
Апынуўшыся на фронце Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1942 года, Нікалаеў з'яўляўся камандзірам эскадрыллі 90-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка (4-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная дывізія, 5-я паветраная армія , 2-й Украінскі фронт). Усяго на рахунку лётчыка, які меў ужо званне гвардыі маёра, было 135 баявых вылетаў, прычым у 109 з іх ён быў вядучым груп. Падчас гэтых вылетаў Нікалаеў здолеў нанесці значны ўрон як баявой тэхніцы, так і жывой сіле праціўніка. Пры выкананні чарговага баявога задання ў раёне пасёлка Ланжгот (Чэхаславакія) 11 красавіка 1945 года лётчык загінуў[1].
15 мая 1946 года Нікалаеву І. С. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Герой Савецкага Саюза (15 мая 1946 года);
- ордэн Леніна;
- два ордэна Чырвонага Сцяга;
- ордэн Багдана Хмяльніцкага 3 ступені;
- ордэн Аляксандра Неўскага;
- ордэн Айчыннай вайны 1 ступені;
- медалі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імем І. С. Нікалаева былі названы вуліца і школа № 2 у горадзе Клімавічы.
Зноскі
- ↑ а б в г д Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в сердце народном. — Мн., 1984. — С. 380.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Іван Стэфанавіч Нікалаеў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавічах
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Чэхаславакіі
- Асобы
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Памерлі ў Паўднёвамараўскім краі
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны