Ігар Артамонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Артамонаў
Паштовая марка Беларусі. Справа артысты балета Вольга Гайко і Ігар Артамонаў у балеце «Лебядзінае возера»
Паштовая марка Беларусі. Справа артысты балета Вольга Гайко і Ігар Артамонаў у балеце «Лебядзінае возера»
Дата нараджэння 31 снежня 1975(1975-12-31) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія артыст балета
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігар Артамонаў (нар. 31 снежня 1975, Мінск) — беларускі артыст балета, Народны артыст Беларусі (2010). Лаўрэат балетнай прэміі «Філіп Морыс Дэбют» (2002) за выкананне партыі Дыметрыуса ў балеце «Сон у летнюю ноч» на музыку Ф. Мендэльсона.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. З 1994 года — артыст балета Вялікага тэатра Беларусі.

У шлюбе з Таццянай Шаметавец, артысткай балета, заслужанай артысткай Беларусі. Пасерб — Віталій (1991 г.).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У рэпертуары: Пер Гюнт (Горны Кароль), Рамэа і Джульета (Рамэа, Бенволіа), Папялушка (Прынц), Спартак (Крас, 2-гі бой), Легенда пра Уленшпігеля (Інквізітар), Эсмеральда (П’ер Грэнгуар, Актэон), Карміна Бурана (Паэт, вагант), Балеро (юнак), Макбет (Банко), Жызэль (Альберт, па-дэ-дэ), Корсар (Конрад, Ланкедэм), Марная засцярога (Калэн), Дон Кіхот (Базіль, Эспада), Баядэрка (Солар), Шапэніана (саліст), Лебядзінае возера (Зігфрыд, па-дэ-труа, іспанскі танец), Спячая прыгажуня (Дэзірэ, блакітная птушка, кавалер), Шчаўкунок (Прынц, іспанскі танец, французскі танец), Бахчысарайскі фантан (Вацлаў, двойка сяброў), Кармэн-сюіта (Тарэра), Страсці (Рагнеда) (Яраполк), Шэхеразада (Залаты Раб), Серэнада (вальс), Сілфіда (Джэймс), Анюта (бацька).

Зноскі