Фелікс Мендэльсон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фелікс Мендэльсон
Felix Mendelssohn
фота
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Якаб Людвіг Фелікс Мендэльсон-Бартольдзі

Дата нараджэння

3 лютага 1809({{padleft:1809|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})

Месца нараджэння

Гамбург, акупаваны Французскай імперыяй

Дата смерці

4 лістапада 1847({{padleft:1847|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (38 гады)

Месца смерці

Лейпцыг, Каралеўства Саксонія

Прафесіі

кампазітар, дырыжор

Commons-logo.svg Фелікс Мендэльсон на Вікісховішчы

Фелікс Мендэльсон (ням.: Jakob Ludwig Felix Mendelssohn Bartholdy; Якаб Людвіг Фелікс Мендэльсон-Бартольдзі, 3 лютага 1809, Гамбург — 4 лістапада 1847, Лейпцыг) — нямецкі кампазітар яўрэйскага паходжання, піяніст, арганіст, дырыжор, музычна-грамадскі дзеяч, аўтар вядомага вясельнага маршу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 лютага 1809 г. у Гамбургу ў сям'і банкіра Абрагама Мендэльсона, які разам з жонкай Ліей прынялі хрысціянства, і іх дзеці былі ахрышчаны пад прозьвішчам Мендэльсон-Бартольдзі. Дзед Фелікса Мендэльсона — Мазес Мендэльсон быў прызнаным у Германіі філосафаў.

У 1812 Мендэльсон пераязджае з сям'ёй у Берлін, дзе з 1817 пачынае займацца музыкай з К. Цэльтэрам, а ў 1821 знаёміцца з Гётэ. На фарміраванне эстэтычных поглядаў Мендэльсона значна паўплывала зносіны з выбітнымі прадстаўнікамі навуковай і мастацкай думкі (В. Гумбальт, Г. Гейнэ, Э. Т. А. Гофман, К. М. Вебэр, Н. Паганіні); вялікую ролю адыграў шматгадовы кантакт з І. В. Гётэ, прывіў Мендэльсону сімпатыі да класічнага мастацтва, а таксама курс лекцый Г. Гегеля па эстэтыцы, які быў праслуханага Мендэльсона у Берлінскім універсітэце.

Стварэнне уверцюры да камедыі У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (1826) — сведчанне ранняй творчай сталасці Мендэльсона. Значнай падзеяй у музычнаму жыцця таго часу было выкананне пад кіраўніцтвам Мендэльсона пасля шматгадовага забыцця «Страсці па Матфею» Баха (1829). Адначасова Мендэльсон атрымаў славу кампазітара, піяніста, скрыпача. У 1829-32 Мендэльсон падарожнічаў па Еўропе, дарожныя ўражанні адбіліся ў «Італьянскай», «шатландскай» сімфоніі і іншых творах.

У 1833 Мендэльсон кіраваў Ніжнерэйнскімі музычнымі фестывалямі, у 1833-35 музік-дырэктар у Дзюсельдорфе (пад кіраўніцтвам Мендэльсона ўпершыню выкананы многія творы Г. Ф. Гендэль, Баха, В. А. Моцарта, Л. Бетховена). З 1835 дырыжор і кіраўнік аркестра Гевандхауза ў Лейпцыгу, які атрымаў дзякуючы Мендэльсона сусветную вядомасць. У 1843 па ініцыятыве Мендэльсона адкрылася Лейпцыгскага кансерваторыя.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мендэльсон — выдатны прадстаўнік нямецкага рамантызму, цесна звязаны з класічнымі традыцыямі (эстэтычная пазіцыя Мендэльсона — заснавальніка Лейпцыгскай школы — адрознівалася арыентацыяй на класічныя ўзоры), аднак Мендэльсон шукаў новыя тыпы выразнасці. Музыка Мендэльсона адрозніваецца імкненнем да яснасці і ураўнаважана, ёй ўласцівыя элегічнасць тону, апора на бытавыя формы музіцыравання і інтанацыі нямецкай народнай песні («Песні без слоў» для фартэпіяна і інш). Спецыфічная для Мендэльсона вобразная сфера — элегантная фантастычная скерцознасць (уверцюра з музыкі да п'есы «Сон у летнюю ноч» і інш.) Выканальніцкі стыль Мендэльсона-піяніста, праціўніка павярхоўнай віртуознасці, паўплываў на яго інструментальную музыку (канцэрты, ансамблі і інш). Адзін са стваральнікаў рамантычнага сімфанізма, Мендэльсон ўзбагаціў яго жанрам праграмнай канцэртнай уверцюры («Марская цішыня і шчаслівае плаванне», 1832, і інш).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галоўныя дырыжоры аркестра Гевандхаўза