Ільяшаў і Партнёры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ЮФ «Ільяшаў і Партнёры» — юрыдычная кампанія, створаная ў 1997 годзе.[1] Спецыялізуецца на карпарацыйным, падатковым, банкаўскім і фінансавым, працоўным, марскім і паветраным праве, міжнародным гандлі, прадстаўніцтве ў судах, міжнародных арбітражах і г.д.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў 1997 годзе ў Кіеве. У 1999 годзе фірма ўвайшла ў спіс 50 асноўных юрыдычных фірм Украіны.[3] У тым жа годзе быў адкрыты офіс у Харкаве.

У 2006 годзе Максім Капейчыкаў (1977—2016) стаў партнёрам фірмы.

У 2013 годзе быў адкрыты офіс у Дняпры,[4] у 2016 годзе — у Таліне,[5] а ў 2019 годзе — у Адэсе.

У 2017 годзе фірма пачала прымаць аплату ў Bitcoin.[6][7]

З адкрыццём у кастрычніку 2019 года офіса ў Адэсе «Ільяшаў і Партнёры» стала юрыдычнай фірмай з найбуйнейшай сеткай ва Украіне.

Па стане на студзень 2021 штат налічвае больш за 150 чалавек ва Украіне, і Эстоніі.[8][9]

Некаторыя кейсы[правіць | правіць зыходнік]

Кліентам кампаніі з’яўляецца ДП «Антонаў».[10] У 2003 годзе фірма займалася вызваленнем украінскіх самалётаў Ан-124-100 («Руслан») Авіяліній Антонава з-пад арышту ў Канадзе і Бельгіі. Самалёты вярнулі пасля 19-месячнага арышту і судовых цяжбаў.[11]

У 2007 годзе фірма суправаджала працэдуры банкруцтва Феадасійскай карабельнай кампаніі «Мора», а таксама кансультавала фірмы «Антонаў» падчас складання кантракта з НАТО на суму $ 600 млн.[12]

У 2010 годзе фірма праводзіла due diligence страхавой кампаніі PZU Украіна падчас падрыхтоўкі IPO кампаніі PZU SA у Польшчы. IPO, праведзенае PZU на Варшаўскай фондавай біржы, стала другой па велічыні ўгодай на еўрапейскім рынку ў 2010 годзе: страхавая кампанія залучыла € 1,99 млрд.[13][14]

Каманда практыкі міжнароднага гандлю «Ільяшаў і Партнёры» бароніць украінскія гандлёва-эканамічныя інтарэсы ў спрэчцы паміж Украінай і ЕС пра тымчасовую забарону экспарту лесаматэрыялаў у неапрацаваным выглядзе (лесу-кругляка). Гэта першая спрэчка ў рамках Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС.[15] 11 снежня 2020 Арбітражная група вынесла пастанову ў спрэчцы паміж Украінай і ЕС у сувязі з увядзеннем Украінай мараторыя на экспарт неапрацаванай драўніны (лясы-кругляка). Арбітры прызналі, што Украіна мае права абмяжоўваць экспарт лесу пры пэўных абставінах.[16][17]

«Ільяшаў і Партнёры» аказвае бясплатныя юрыдычныя паслугі Таварыству Чырвонага Крыжа Украіны і выйграў два выпадкі злоўжывання сімволікай арганізацыі сеткай аптэк і сеткай медыцынскіх цэнтраў.[18][19]

Рэйтынгі[правіць | правіць зыходнік]

Па версіі Chambers Europe: адзіная фірма першага ўзроўню ў практыцы вырашэння спрэчак у Украіне.[20]

Па версіі The Legal 500: вядучая юрыдычная фірма ў сферах вырашэння спрэчак, крымінальнага права, інтэлектуальнай уласнасці, камерцыйнага і карпаратыўнага права.[21]

У 2019 годзе ачоліла рэйтынг у сферы вырашэння спрэчкі ва Украіне па выніках даследавання Chambers Global 2019.[22]

У 2016—2020 гадах фірма ўваходзіла ў топ 3 юрыдычных фірм Украіны па версіі выдання «Юрыдычная газета».[23][24][25][26]

Юрыдычная фірма 2021 года ва Украіне ў сферы міжнароднага гандлю.[27]

Зноскі

  1. Ильяшев и Партнеры (руск.)(недаступная спасылка). 300.pravo.ru. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 20 студзеня 2020.
  2. СТАВКА НА СУД PRAVO.UA
  3. Победители рейтинга «50 ведущих юридических фирм Украины» в 1998—2013 годах. PRAVO.UA (ru-RU). Процитовано 2020-01-20.
  4. ЮФ «Ильяшев и Партнеры» открыла офис в Симферополе (руск.). PRAVO.UA. Праверана 20 студзеня 2020.
  5. ЮФ «Ильяшев и Партнеры» открыла офис в Эстонии (руск.). PRAVO.UA (7 снежня 2016). Праверана 23 студзеня 2020.
  6. Велика українська юркомпанія почала приймати оплату в Bitcoin. nv.ua. Праверана 23 студзеня 2020.
  7. Юрфірма почала приймати оплату у Bitcoin всупереч позиції НБУ і ДФС (укр.). court.gov.ua. Праверана 23 студзеня 2020.(недаступная спасылка)
  8. Ілляшев та Партнери Юридична фірма. European Business Association. Праверана 20 студзеня 2020.
  9. Юридическая фирма ”Ильяшев и Партнеры” намерена добиться исключения Эстонии из украинского списка офшорных зон
  10. Тільки за останні 2 місяці «Ілляшев та Партнери» супроводжувала для своїх клієнтів купівлю двох літаків
  11. Блудный «Руслан» возвратился (руск.). delo.ua. Праверана 20 студзеня 2020.
  12. «Юрист не має зловживати довірою клієнта», - Михайло Ілляшев - Юридична Газета. yur-gazeta.com. Праверана 23 студзеня 2020.
  13. ЮФ «Ілляшев та Партнери» захистила права інтелектуальної власності на ТМ ХОНДРОКСИД ВАТ «Ніжфарм» « Ілляшев та Партнери, юридична фірма(нявызн.). Праверана 20 студзеня 2020.
  14. Ильяшев и Партнеры
  15. «Ілляшев та Партнери» домоглися виплати найбільшого страхового відшкодування в Україні. European Business Association (16 снежня 2019). Праверана 23 студзеня 2020.
  16. Запрет экспорта леса: ЕС против ЕС, или О чем Украина спорит в международном арбитраже
  17. МЕРТ найняв «Ілляшев та партнери» для спору з ЄС про заборону експорту лісу-кругляку
  18. «ІЛЛЯШЕВ ТА ПАРТНЕРИ» ЗАХИСТИЛИ ЕМБЛЕМУ ЧЕРВОНОГО ХРЕСТА У СПОРІ ІЗ АПТЕЧНОЮ МЕРЕЖЕЮ Архівавана 14 ліпеня 2021.
  19. ТЧХУ НАГОРОДИВ АДВОКАТІВ «ІЛЛЯШЕВ ТА ПАРТНЕРИ» «ПОЧЕСНОЮ ВІДЗНАКОЮ» Архівавана 14 ліпеня 2021.
  20. Ilyashev & Partners Firm profile for Europe 2021
  21. ILYASHEV & PARTNERS > THE LEGAL 500 RANKINGS Архівавана 21 снежня 2019.
  22. Dispute Resolution, Ukraine, Global | Chambers Rankings. chambers.com. Праверана 24 студзеня 2020.(недаступная спасылка)
  23. 50 ВЕДУЩИХ ЮРИДИЧЕСКИХ ФИРМ УКРАИНЫ 2016 ГОДА | Исследование 2016 года(недаступная спасылка). top50.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2020. Праверана 24 студзеня 2020.
  24. 50 ведущих юридических фирм Украины 2017 года | Исследование 2017 года(недаступная спасылка). top50.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 24 студзеня 2020.
  25. 50 ВЕДУЩИХ ЮРИДИЧЕСКИХ ФИРМ УКРАИНЫ 2019 ГОДА | Исследование 2019 года(недаступная спасылка). top50.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2020. Праверана 24 студзеня 2020.
  26. ТОП 50 юрфирм Украины Архівавана 18 студзеня 2021.
  27. Legal Awards 2021: Ilyashev & Partners – Law Firm of the Year in International Trade in Ukraine