Інгеборг Эрыксдоцір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інгеборг Эрыксдоцір
Нараджэнне 1212
Смерць 1254[1][2][…]
Род Дом Эрыкаў[d]
Бацька Эрык X
Маці Рыхеза Вальдэмарсдатэр
Муж каля Біргер Ярль[3]
Дзеці Вальдэмар I Біргерсан[4], Магнус Ладулас, Eric Birgersson[d], Benedict, Duke of Finland[d], Інгеборга Біргерсдотэр[d], Катарына Біргерсдоцір, Рыкіца Біргерсдоцір[4] і Kristina Birgersdotter[d][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгеборг Эрыксдоцір (шведск.: Ingeborg Eriksdotter каля 1212 ― каля 1254) ― шведская прынцэса і герцагіня, дачка караля Эрыка XI, старэйшая сястра караля Эрыка XI, жонка Біргера і маці караля Вальдэмара I.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Інгеборг была старэйшай дачкой караля Швецыі Эрыка X і яго жонкі Рыхезы Дацкай. Правяла сваю маладосць у выгнанні ў Даніі, пасля таго, як яе брат быў зрынуты з трона сваім апекуном і рэгентам ў 1229 годзе.

Каля 1234 года выйшла замуж за ярла Біргера. Іх жаніцьбу зладзіў яе брат Эрык ХІ, які аднавіў сваю барацьбу супраць узурпатара Кнута II і імкнуўся да саюзу з домам Фолькунгаў.

Прынцэса Інгеборг нарадзіла велізарную колькасць дзяцей свайму мужу. У 1250 годзе яе брат памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, і яе старэйшы сын Вальдэмар стаў яго спадчыннікам, а яе муж быў прызначаны рэгентам, пакуль той не дасягне паўналецця. Інгеборг тым самым стала каралевай-маці.

Пасля смерці брата Эрыка атрымала ў спадчыну яго уладанні, будучы адзінай жывой сваячкай. Нават ва ўзросце сарака гадоў працягнула нараджаць дзяцей, і яе смерць, як мяркуюць, адбылася з-за пасляродавых ускладненняў, магчыма, пасля нараджэння двайнят.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя дзеці Інгеборг Эрыксдоцір дажылі да сталага ўзросту:

  • Рыкіца Біргерсдоцір (нар. 1238), у 1251 годзе выйшла замуж за Хакон Маладога, суправіцеля караля Нарвегіі Хокана Старога, а пасля яго смерці ― за Генры, князя Верле.
  • Вальдэмар I Біргерсан (нар. 1238), кароль Швецыі ў 1250―1275 гадах, кіраваў у частцы Гёталанда да 1278 года.
  • Крысціна Біргерсдоцір, выходзіла замуж меркавана некалькі разоў, адным з яе мужоў быў Сіге Гутармсан.
  • Магнус Ладулас (нар. 1240), герцаг Сёдэрманланда, кароль Швецыі 1275―1290 гады.
  • меркавана: Катарына Біргерсдоцір (нар. 1245), жонка Зігфрыда, графа Ангальта.
  • Эрык Біргерсан (нар. 1250).
  • меркавана: Інгеборг Біргерсдоцір(нар. каля 1254, пам. 30 чэрвеня 1302), выйшла замуж за Іагана I, герцага Саксоніі у 1270 годзе.
  • Бенедыкт, герцаг Фінляндыі (нар. 1254), біскуп Лінчэпінга.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ingeborg — 1917.
  2. Lundy D. R. Ingeborg Eriksdottir // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cronica Principum Saxonie, MGH SS XXV, p. 476
  • Lars O. Lagerqvist; Lars O. Lagerqvist. "Sverige och dess regenter under 1.000 år",("Sweden and its regents during 1000 years") (шведск.). — Albert Bonniers Förlag AB, 1982. — ISBN 91-0-075007-7.