Вальдэмар I Біргерсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вальдэмар I Біргерсан
шведск.: Valdemar Birgersson
Вальдэмар I Біргерсан
Вальдэмар I Біргерсан. Кафедральны сабор Скары'
кароль Швецыі
1250 — 1275
Папярэднік: Эрык Шапялявы
Пераемнік: Магнус Ладулас
 
Смерць: 1302(1302)
Род: Фолькунгі
Бацька: Біргер Ярл
Маці: Інгеборга, дачка караля Эрыка Кнутсана
Жонка: Сафія, дачка дацкага караля Эрыка Плужны Грош

Вальдэмар I Біргерсан (шведск.: Valdemar Birgersson; канец 30-х гг. XIII ст. - 1302) — кароль Швецыі ў 1250-75 з дынастыі Фолькунгаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў канцы 30-х гг. XIII ст. Быў старэйшым сынам Біргера ярля і дачкі караля Эрыка Кнутсана Інгеборгі.

Пячатка Вальдэмара Біргерсана

У 1250, быўшы бліжэйшым сваяком караля Эрыка Шапялявага і адначасова сынам магутнага ярла з роду Фолькунгаў, быў абраны шведскім каралём. Годам пазней у Лінчопінгу на яго была ўскладзена каралеўская карона. Падчас маленства Вальдэмара і да сваёй смерці ў 1266 дзяржавай кіраваў яго бацька.

Са смерцю Біргера Ярля Швецыя была падзелена паміж трыма з яго чатырох сыноў: Вальдэмарам, Магнусам і Эрыкам. Неўзабаве Вальдэмар пасварыўся з братамі. Пасля вяртання ў 1274 караля з пілігрымкі ў Рым, якую ён, верагодна, распачаў, каб дабіцца ў папы рымскага прабачэння за сваю сувязь са сваячніцай Ютай, сварка з братамі перайшла ў адкрытае сутыкненне.

У ліпені 1275 браты, якіх падтрымліваў дацкі кароль Эрык Гліпінг, нанеслі паражэнне Вальдэмару ў бітве пры Хове. Пасля гэтага яму давялося бегчы ў Нарвегію. Неўзабаве ён вярнуўся, але быў вымушаны адмовіцца ад кароны на карысць свайго брата Магнуса.

Ужо ў гэтым жа годзе ён зноў пачаў барацьбу супраць братоў. Яго падтрымлівалі граф Гольштынскі, каралі Даніі і Нарвегіі. У 1276 годзе Вальдэмар адправіўся ў Данію, каралю якой Магнус адмовіўся заплаціць за дапамогу, аказаную яму ў бітве пры Хове, і пачаў адкрытую вайну. У першыя месяцы 1277 годзе яго армія спусташала Вестэр'ётланд і Смоланд. У абмен на Готланд ён спрабаваў прыцягнуць на свой бок маркграфа Брандэнбургскага.

У апошнія месяцы 1277 года ён заключыў з Магнусам мір у Лахольме, па якім атрымаў у валоданне Ёталанд, аднак быў вымушаны адмовіцца ад каралеўскага тытула. Ужо ў 1279 годзе Магнус адабраў у яго валоданні, магчыма, за тое, што ён быў саўдзельнікам у паўстанні стурманаў, якія знаходзіліся ў апазіцыі да караля.

У наступныя гады паводзіны Вальдэмара выклікалі ўсеагульнае абурэнне, і ў 1285 найслынныя людзі дзяржавы запатрабавалі ў караля пасадзіць яго пад варту. Пры гэтым не апошнюю ролю гралі палітычныя прычыны.

У 1288 Вальдэмар быў узяты ў палон у Нючопінгу і пасаджаны пад хатні арышт, затым яго перавялі ў Стакгольм, дзе ён і памёр у 1302 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Yrwing H. Maktkampen mellan Valdemar och Magnus Birgersson 1275–1281. - Lund, 1952.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Эрык Шапялявы
Кароль Швецыі
12501275
Пераемнік:
Магнус Ладулас