Індывідуальная псіхалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Індывідуальная псіхалогія (ад лац.: individuum — недзялімы) — адзін з кірункаў глыбіннай псіхалогіі, які заснаваны на вучэнні аўстрыйскага псіхолага А. Адлера.

Галоўныя яе ідэя ў тым, што чалавек — адзіны і непадзельны арганізм, ва ўзаемасувязі якога знаходзяцца не толькі мозг і цела, але і ўсе праявы яго псіхічнага жыцця.

Адлер лічыў, што ўжо ў дзяцінстве ў чалавека часам праяўляецца пачуццё фізічнай ці псіхалагічнай непаўнацэннасці (т.зв. «комплекс непаўнацэннасці»), якое ён імкнецца пераадолець. У кожнага складваецца свой унікальны стыль жыцця, фарміруецца т.зв. «сацыяльны інтарэс», на развіццё якога істотны ўплыў аказваюць асаблівасці сямейнага выхавання і сацыялізацыі асобы.

Састаўной часткай індывідуальнай псіхалогіі з'яўляецца канцэпцыя творчага «Я», паводле якой кожны чалавек патэнцыяльна здольны дзейнічаць творча, стваральна, а яго паводзіны вызначаюцца пастаўленай жыццёвай мэтай — дасягнуць асабістай дасканаласці, цэласнасці і самарэалізацыі.

Індывідуальная псіхалогія аказала ўплыў на развіццё сацыяльна-псіхалагічных і групавых метадаў тэрапіі (К. Хорні, Э. Фром і інш.).

Прыхільнікі індывідуальнай псіхалогіі:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.