Інфармацыйная сістэма

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Інфармацыйная сістэма — аўтаматызаваная сістэма, вынікам функцыянавання якой з'яўляецца прадстаўленне выхаднай інфармацыі дзеля наступнага выкарыстання[1].

Наогул, інфармацыйная сістэма гэта сховішча інфармацыі, якое забяспечана працэдурамі ўводу, пошуку, размяшчэння і вываду інфармацыі. Наяўнасць такіх працэдур ёсць галоўная адметнасць інфармацыйных сістэм.

Галоўная задача кожнай ІС — абслугоўванне спажыўцоў, і таму ўнутранае ўладкаванне ІС павінна кіравацца на дасягненне хуткага і дастаткова поўнага адказу на кожны зварот. Уласна праца інфармацыйных сістэм складаецца з абслугоўвання двух сустрэчных патокаў новай інфармацыі: уводу новай інфармацыі і вываду старой інфармацыі, у адказ на звароты.

Зноскі

  1. ГОСТ РВ 51897.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Информационные системы / Учеб. пособие. Сост. Орел А. А., Ромакина О. М. — Саратов : СарГУ, 2001.