Ірына Леанідаўна Юркова
Ірына Леанідаўна Юркова | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1965 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (2010) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Ірына Леанідаўна Юркова (нар. 1 жніўня 1965, Нароўля, Гомельская вобласць) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне хіміі высокіх энергій. Доктар хімічных навук (2010), дацэнт (2014).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, спецыяльнасць «Хімія», 1987; аспірантура, 1993; дактарантура, 2009).
Працауе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1994, Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем, лабараторыя хіміі свабодна-радыкальных працэсаў, галоўны навуковы супрацоўнік, з 2012 — хімічны факультэт, кафедра аналітычнай хіміі, прафесар, па сумяшчальніцтве — у НДІ ФХП).
Навуковыя інтарэсы: хімія свабодных радыкалаў; свабоднарадыкальныя пераўтварэнні біялагічна важных рэчываў; радыяцыйная хімія і біялогія; біяаналітыка.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Свободнорадикальная фрагментация в полярной части липидов: новый путь деструкции и образования биологически активных соединений : диссертация … доктора химических наук : 02.00.09 : защищена 14.06.2010 : утверждена 24.11.2010 / Юркова Ирина Леонидовна. — Минск, 2010.
- Радиационно-инициированная свободнорадикальная фрагментация церамидов в модельной системе / И. Л. Юркова, Ю. Арнхольд // Химия высоких энергий. — 2009. — Т. 43, № 4. — С. 320—325.
- Free radical fragmentation of cardiolipin by cytochrome c / Irina Yurkova, Dominik Huster, Juergen Arnhold // Chemistry and Physics of Lipids. — 2009. — Vol. 158, № 1. — P. 16—21.