Аборт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Медыцынскі аборт
Human fetus 10 weeks - therapeutic abortion.jpg
8-тыднёвы эмбрыён у амніёне (10-ы тыдзень цяжарнасці), выняты ў выніку аперацыі па выдаленні маткі ў жанчыны, якая пакутавала карцыномай шыйкі маткі
МКХ-10 O04.004.0 O04.104.1 O04.204.2 O04.304.3 O04.404.4 O04.504.5 O04.604.6 O04.704.7 O04.804.8 O04.904.9
МКХ-9 635635 636636
MeSH CE04.520.050 CE04.520.050

Аборт (ад лац.: abortus — выкідыш), (медыцынскае азначэнне — abruptio graviditatis) — штучнае перарыванне цяжарнасці шляхам выдалення плода з маткі ў тэрмін да 22 тыдняў ад зачацця (да моманту, калі магчыма нараджэнне жыццяздольнага дзіцяці) альбо на больш познім тэрміне. Можа праводзіцца як медыкаментозным шляхам (правакаванне выкідыша) так і аперацыйным. Аборт уяўляе сабой мэтанакіраванае перапыненне цяжарнасці па медыцынскіх, сацыяльных альбо іншых прычынах.

Змест

[правіць] Магчымыя ўскладненні працэдуры

[правіць] Верагоднасць ускладненняў

Верагоднасць ускладненняў пасля аборту залежыць ад тэхналогіі яго выканання, якасці правядзення працэдуры і тэрміну цяжарнасці.

СААЗ распрацавала сістэму рэкамендацый па правядзенні аборту, закліканых максімальна знізіць рызыку ускладненняў у любой сітуацыі — у прыватнасці, паменшыць верагоднасць траўміравання тканін [1]. СААЗ рэкамендуе пашыраць прымяненне тэхналогій бяспечнага аборту: медыкаментознай і вакуумнай, — а хірургічны аборт праводзіць толькі ў выпадках, калі прымяненне іншых метадаў немагчыма. Існуюць і рэкамендацыі па тэхніцы правядзення хірургічнага аборту: у прыватнасці, рызыка нанясення траўмы пацыентцы істотна зніжаецца, калі праводзіцца медыкаментозная падрыхтоўка да аборту (тады шыйка маткі раскрываецца натуральна пад уздзеяннем спецыяльных прэпаратаў, а не прымусова з выкарыстаннем хірургічных інструментаў).

Рызыка ускладненняў пры хірургічным аборце таксама звязана з тэрмінамі правядзення аперацыі: так, верагоднасць перфарацыі сценкі маткі узрастае на 20 % кожныя два тыдні цяжарнасці [2].

Дакладных статыстычных дадзеных пра сувязь аборту з бясплоддзем у цяперашні час не існуе [2].

Ускладненні аборту падпадзяляюць на тры групы: раннія, познія і аддаленыя [3][4].


[правіць] Раннія

(Падчас аборту або праз 1 тыдзень)

[правіць] Познія

(1 тыдзень — 1 месяц).

[правіць] Аддаленыя

(Пазней 1 месяца).

Зноскі

  1. Дикке Г. Б., Ерофеева Л. В., Яроцкая Е. Л. От кюретки до таблетки. Артифициальный аборт: российские реалии // Status Praesens. Акушеру гинекологу — врачу и человеку. — № 1(4), февраль 2011 г.
  2. 2,0 2,1 Право на аборт: что день грядущий нам готовит?
  3. Акушэрства.
  4. Безопасный аборт: Рекомендации для систем здравоохранения по вопросам политики и практики. ВОЗ 2004 г. Женева

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах