Каталіцкая царква
Рыма-Каталіцкая Царква (Касцёл) — (Царква рыма-каталіцкая, заходняя, рымская) — асноўная назва Царквы каталіцкай лацінскага абраду. Слова «Каталіцкі» паходзіць ад грэчаскага καθολικός — усеагульны; упершыню ў адносінах да Царквы «η Καθολικη Εκκλησία» выкарыстаны каля 110 г. ў лісце святога Ігнація да жыхароў Смірны і замацаваны ў Нікейскім сімвале веры. Каталіцтва з'яўляецца найбольш распаўсюджанай Хрысціянскай канфесіяй, разам з Пратэстанцтвам і Праваслаўем. У 2002 годзе Каталіцкая Касцёл налічваў 1098 млн вернікаў, што складае каля 18% насельніцтва свету, займаючы такім чынам, першае месца па колькасці вернікаў у свеце. Каталіцкая Царква яднаецца на адзінстве дагматыкі, але можа дапушчаць рознасць у абраднасці (літургіі), дзелячыся, у асноўным на Касцёл Рыма-Каталіцкі і Грэка-каталіцкія царквы (уніяцтва), якія ўжываюць усходнія абрады.
Змест |
Гісторыя Касцёла Каталіцкага [правіць]
Згодна з традыцыяй часам паўстання Рыма-Каталіцкага Касцёла лічыцца І стд. ПХ і звязана з дзейнасцю Ісуса Хрыстоса, яўрэйскага прапаведніка, якога ўважалі за Сына Бога. Пасля смерці і ўваскрасення Ісуса ў 33 г. ПХ, яго вучэнне сканцэнтравалася вакол групы апосталаў і вернікаў і першапачаткова хрысціянства было адной з яўрэйскіх сектаў. Акрамя таго, Касцёл не быў адзіным і складался са шматлікіх плыняў. Першым Рымскім Папай згодна з традыцыяй, лічыцца Апостал Пётр, які стаў біскупам Рыма.
Дзейнасць Паўла з Тарса [правіць]
Павел з Тарса быў прылічаны да ліку Святых Апосталаў, хоць спачатку ён прымаў чынны ўдзел у пераследзе хрысціянства рымскімі ўладамі. Падчас сваех пропаведзяў, ён спрыяў у прыняцці хрысціянства ў Малой Азіі, Грэцыі, Кіпра, Македоніі. Яму прыпісваецца аўтарства 14 пасланняў, якія ўвайшлі ў звод г.зв. Новага запавету Бібліі, у сапраўднасці ж гэтыя пасланні напісаныя рознымі асобамі і ў розны час, але не раней чым у 1-ай пал. 2 ст..
Развіццё ў Рымскай Імперыі [правіць]
Урад Рымскай імперыі адносна талерантна ставіўся да іншых рэлігій, патрабуючы ад іх толькі ахвярапрынашэнні Рымскім багам, але да хрысціянства адносіны былі варожымі. Сам Касцёл быў падзелены на мноства асобных цэнтраў, сярод якіх найбольш значнымі былі ў Іерусаліме, Дамаску, Антыёхіі, Эфесе, Македоніі, Тэсалоніках, Александрыі і Рыме. Галоўную ролю сярод іх адыгрываў Рым, які меў становішча першага сярод роўных, хоць ён і вымушаны быў супернічаць з іншымі цэнтрамі, асабліва з Іерусалімам і Александрыяй. Спрыяў перамозе Рыма яго высокі статус як сталіцы імперыі і хрысціянская традыцыя заложаная ад Апосталаў Пятра і Паўла.
Рымскія ўлады арганізоўвалі пераслед хрысціян, а галоўнымі выбухамі лічыцца пераслед падчас імператара Нерона ў 54—68 і падчас імператара Дыяклеціяна ў 284—305 гг. Але не гледзячы на пераследы, колькасць хрысціян пастаянна павялічвалася.
Касцёл дамінуючая рэлігія ў Рымскай імперыі [правіць]
У 313 г. імператар Рымскай імперыі Канстанцін I Вялікі надаў Міланскі эдыкт, згодна з якім, хрысціяне маглі вольна вызнаваць сваю рэлігію. Міланскі эдыкт не быў сцвярджэннем хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі, але ён быў адным з першых у гісторыі актаў рэлігійнай талерантнасці. 20 мая 325 г., Канстанцін склікаў першы ў гісторыі Сабор хрысціянскіх біскупаў, вядомы як Першы Нікейскі сабор. Галоўнай тэмай Сабора была спрэчка паміж прыхільнікамі Арыуша і артадоксамі. Артадоксы сцвярджалі, што Бог Сын з'яўляецца адзінай істотай разам з Богам Айцом. Арыяне ж сцвярджалі, што Сын Божы ёсць стварэннем яго Айца і таму Сын падпарадкаваны Айцу і не з'яўляецца яму раўназначным. На тым Саборы перамагла думка артадоксаў, але арыяне працягвалі супраціў Нікейскаму сімвалу веры. Яны працягвалі свае спрэчкі, і пры Канстанціне II Арыуш быў рэабілітаваны. Галоўным абаронцам Нікейскага Сімвалу Веры (Credo) стаў Святы Атаназі, біскуп Александрыі.
Канец гэтым спрэчкам быў пакладзены пры Канстанцінопальскім Саборы 381 года, калі быў зацвердзены Вызнанне веры (credo), які зацверджваў рашэнне Нікейскага Сабора і стаў асноваю для Сімвала Веры ў каталіцтве, праваслаўі і пратэстанцтве.
У 330 г. сталіца Рымскай імперыі была перанесена ў Візантый, які пачалі называць Новым Рымам, што вельмі моцна паўплывала на моц Канстанцінопальскай абшчыны вернікаў. На саборы 381 г. Канстанцінополь быў уважаны як другі пасля Рыма цэнтр Касцёла, тымчасам як раней за такую прызнавалася Аляксандрыя.
Хутка, пасля ўваходу на трон Тэадосія І, хрысціянства стала галоўнай і афіцыйнай рэлігіяй імперыі. Тады ж Касцёл стал і палітычнай арганізацыяй, які моцна ўплываў на ўнутраныя справы імперыі. Тады ён набыў устрой палітычны, і гаспадарчы, што было ўважана хрысціянамі як адступства ад традыцыі і запаветаў, якія казаў Ісус і апостальская традыцыя.
Тады ж Тэадосі І надаў эдыкт аб прававернасці, згодна з якім, усі падданыя Рымскай імперыі павінны былі прыняць хрысціянства, а астатнія былі прызнаны за ератыкоў. Паганцы не маглі адпраўляць публічна свае культы. На моцы таго ж эдыкту, ад 394 года, абавязываў спыніць старажытныя алімпійскія ігры ў Грэцыі. Касцёл у тым жа часе неаднакротна пераследваў адступцаў ад веры і яўрэяў, што часам даходзіла і да сілавога ўціску. Супраць такіх дзеянняў Касцёла і Рыма выступаў Ян Хрызатом[1].
Моцнае звязанне Касцёла са свецкаю ўладаю пратрымаўся яшчэ стагоддзе.
Касцёл па ўпадку Рымскай імперыі на Захадзе — спрэчка аб прымаце [правіць]
Касцёл выйшаў пераможцам і ўзмацнённым з таго хаосу, які настаў па ўпадку Рымскай імперыі. Готы пад кіраваннем свайго правадыра Аларыха, які ў 406 годдзе захапіў Рым хутка прылучыліся да рымскага стылю жыцця. Падчас войнаў і разбурэнняў, хрысціянства ўзмацнялася і рабілася ўсё больш стабільным, распаўсюджываючыся на поўначы (Напрыклад, у V стг, прыняла Хрост Ірландыя праз святога Патрыка). Пад канец IV стг., гміна хрысціянская ў Рыме зноў пачала ўзмацняць сваё пануючае становішча, якое адыгрывалі біскупы таго горада (Папы). Падчас сіноду ў Рыме ў 382 годдзе папа Дамазій І агласіў, што біскуп Рыму мае ўладу юрысдыкцыі над цэлым Касцёлам. У тым самым кірунку пайшлі яго пераемнікі. Папа Сірыцый і Інакенты І, а таксама Леон І Вялікі, называліся «неафіцыйным заходнерымскім цэзарам», якія тлумачылі права на дамінацыю на падставе Евангелля (Мт 16, 18 і Лк. 22, 31). Аргументавал ён, што ўсё што адносіцца да Апостала Пятра, адносіцца таксама і да Папа, як яго пераемніка. Паколькі Пётр быў першым сярод апосталаў, так Папа ёсць першым сярод біскупаў. Леон І Вялікі меў вялікі ўплыў і папулярнасць сярод грамадства, бо ён затрымал напад Аціллы на Рым. Слабасць заходнерымскай імперыі, спрыяла ўзросту значнасці біскупа Рыма, ў той жа час як ува ўсходнерымскай імперыі, патрыярх пападаў у залежнасць ад цэзара.
З прыматам Рыму не згаджаліся шэраг біскупаў Усходу, а таксама цэзар усходнерымскі, які на Труланскім саборы II у 629 назваў папу як «праклятага ератыка». У той час пачаўся паміж Касцёлам усходнім і заходнім, які прыводзіў да некалькіх схізмаў, пакуль і не прывёў да схізмы 1054 года, якая была адменена толькі ў ХХ стг.[2]
Фарміраванне дактрыны [правіць]
Пра дактрыну глядзіце артыкул Каталіцтва
Дактрына, культ і права Касцёла каталіцкага выкрышталізоўвалася падчас Сабораў Суветных і сінодаў. Апрача Сабора Нікейскага І і Сабору Канстанцінопальскага І, да іх залічаюцца:
- Сабор эфескі скліканы ў 431 годдзе,
- Сабор калхедонскі скліканы ў 451 годдзе,
- сінод у Арлеане ў 533 годдзе,
- Другі Канстанцінопальскі Сабор скліканы ў 533 годдзе,
- Трэці Канстанцінопальскі Сабор скліканы ў 680 годдзе,
- Другі Нікейскі Сабор скліканы ў 787 годдзе.
Значную ролю ў развоі тэлогіі адыграў паўночнаафрыканскі біскуп Св. Аўгусцін з Гіппону, аўтар Вызнання і Аб панстве Божым, які спалучаў філасофію Платона з ведамі Бібліі. Яго ўважаюць за адного з Айцоў Касцёла
Час спрэчкак і схізм [правіць]
Стварэнню адзінага Касцёла перашкоджвалі ератыкі і разломы (схізмы). Артадаксальныя касцёльныя рухі знаходзіліся ў палеміцы з іншымі рэлігійнымі рухамі:
- іўдаізмам,
- гностыцызмам,
- докетызмам,
- мілленарызмам,
- маніхеізмам — рэлігія, якая карысталася Старым Запаветам, і гласіла крайні дуалізм дабра і зла, а таксама матэрыі і душы.
- Неартадаксыйнымі поглядамі на Святую Троіцу:
- ордынацыянізмам,
- несторыянізмам,
- манарзінізмам,
- арыянізмам,
- монафізітызмам — які прапагандаваўся праз Эўтухеса, апынулым у адным з кляштароў у Канстанцінопалі, і які казаў, што істотнай ёсць толькі боская натура Хрыста. Чалавечнасць Ісуса, а за тым ідзе яго дзейнасць пасрэдніка і збаўцы. Эўтухесу аднак, спрыяў патрыярх Дыяскур з Аляксандрыя. Сабор калхедонскі сконьчыў развой гэтага руху, але і сёння ён вызнаецца праз некаторыя народныя Касцёлы. Эўтухес і Дыяскур былі пазбаўлены ўлады.
- монотелектызмам,
- неартадаксальнымі поглядамі ў сферы тэорыі і практыкі хрысціянскага жыцця:
Некаторыя з гэтых гуртаў з часам пераўтварыліся ў асобныя структуры, якія сёння называюць Касцёламі.
Усходняя схізма [правіць]
У VII i VIII ст. Касцёл усходні і заходні мелі паміж сабой кантакты, але яны па розных прычынах (войны, барбарскія нашэсці, аслабленне эканамічных узаемасувязяў), яны парываліся, і рабіліся ўсё больш слабымі. Рым і Канстанцінопаль мелі вострую барацьбу з-за іконаклазмаў. Пазней, у Візантыйскай імперыі існавала тэндэнцыя да прызнанне прымату Рыму толькі як за чыста ганаровы, альбо нават яго ігнаравання. У ХІ стг. Дайшло да зрывання кантактаў паміж Касцёламі ў выніку тзв. схізмы Фоція. Анатэмы аглосілі ў 1054 годдзе адзін аднаму папесскія легаты і патрыярх Міхаіл, што замацавала канчатковы разлом у хрысціянстве. Гэты разлом яшчэ болей узмацнілся ў выніку пагрому Канстанцінопаля Крыжакамі ў 1204 годдзе.
Менавіта з таго часу, акрэсленне «Касцёл Каталіцкі» адносіцца да Касцёла рымскага, хоць Праваслаўная Царква, яго таксама ўжывае (напр. «Армянская Кафаліцкая Царква» і г. д.).
Толькі ў 1965 годдзе, была дадзена сумесная дэкларацыя папы Паўла І і патрыярха Канстанцінопальскага Афінагора І аб адмене анафемаў 1054 года. З таго моманту, Праваслаўныя Цэрквы называюцца ані іначай як «Цэрквы-сёстры» і да правасалаўных вернікаў патрабуецца тое ж стаўленне што і да астатніх хрысціян [3].
Структура [правіць]
Каталіцкі Касцёл характарызуецца моцнай іерархічнай структурай. Найвышэйшае месца ў іерархіі займае Папа Рымскі (па лац. Pontifex Maximus = Найвышэйшы Каплан), хоць фармальна, ён з'яўляецца толькі біскупам Рыму. Члены Касцёла ўважаюць яго за наступцу Апостала Пятра, заступніка Хрыстоса на зямлі першага главы Касцёла; папа абраецца па смерці папярэдніка. Сядзібай папы ёсць Ватыкан. Сучасным папай з'яўляецца Бенедыкт XVI.
Сусветный Сабор ёсць зборам усіх біскупаў у справах найвышэйшай вагі. Правадыром сабора з'яўляецца папа, усі вынаходжанні сабора павінны быць зацверджаны папай. Да сённяшняго моманту ў Каталіцкім Касцёле адбыўся 21 Сусветны Сабор (іншыя вызнаюць за сусветныя толькі першыя 7 Сабораў, якія адбыліся перад разломам нa хрысціянства ўсходняе і заходняе).
Галоўнымі адміністрацыйнымі адзінкамі ў структуры Касцёла Каталіцкага з'яўляецца дыяцэзіі i парафіі, a дапаможнымі метраполіі (правінцыі касцёльны) i дэканаты.
Касцёл Каталіцкі і Рэфармацыя [правіць]
Рэфармацыя, пачаткі якой сягаюць у XVI стагоддзе, была ва ўяўленні рэфарматараў вяртаннем да ідэалаў старажытнага Касцёла і евангелічных прынцыпаў першых хрысціян. Ініцыятар рэфармацыі Марцін Лютэр выступаў за апраўданне верай, супраць гандлю індульгенцыямі, за адмену цэлібату і інш.
Падзеі Рэфармацыі сталі адным з галоўных повадаў склікання Трыдзенцкага Сабора.
Сёння ў агульнай тэалогіі і каталіцкай філасофіі існуе пэўная тэндэнцыя да лібералізацыі. Дапушчаюцца некаторыя іншыя меркаванні ў веры, напрыклад, каталіцкія тэолагі спасылаюцца часам на тэолагаў пратэстанцкіх, такіх як Карл Барт.
Касцёл Каталіцкі і цывілізацыя [правіць]
Касцёл Каталіцкі і літаратура і філасофія [правіць]
У старажытнасці хрысціяне мелі крытычныя адносіны да тагачаснай філасофіі і літаратуры (як элементаў рэлігій паганскіх), але з іншага боку, гэтыя элементы культуры выкарыстоўваліся для аховы і прапаганды хрысціянства. Першыя хрысціянскія філосафы называліся апалагетамі, і займаліся галоўным чынам адказам на тыя пытанні, якія ставілі хрысціянству паганскія філосафы, такіх як напрыклад, Келсос. Па заняпадзе заходнярымскай імперыі Касцёл Каталіцкі стаў на тысячы год найважнейшым на Захадзе цэнтрам навукі, а таксама і філасофіі. Зазвычай, касцёльныя іерархі мелі доступ да адукацыі, тым самым большасць філосафаў той эпохі былі законнікамі як нп. Святы Фама Аквінскі, Святы Бонавентура ці Дунс Скот. Касцёл у тым часе меў кантроль над універсітэтамі, выдаляючы адтуль тыя ідэі, якія незгодны з яго дактрынай. Часта за найзначнейшую каталіцкую філасофію ўважаюць томізм, што стала санкцыявана нават у энцыкліцы «Aeterni Patres». У бібліятэках кляштароў працягвалі захоўвацца і перапісвацца большасць прац па філасофіі і літаратуры антычнасці, прычым сярод іх не было трактатаў антыхрысціянскіх (сляды якіх захаваліся толькі ў палемічнай літаратуры апалагетаў), ці літаратуры ўзнанай за парнаграфічную.
Першымі творамі хрысціянскай літаратуры сталі «Лісты» апостальскія, «Дзеянні апостальскія» і «Пастыр» Гермаса. Крыху пазней паўсталі «Евангеллі», самым раннім сярод якіх стала «Евангелле ад Марка», а апошнім — «Евангелле ад Яна». Пад канец старажытнасці пачалі паўставаць розныя паэзіі рэлігійныя нп. гімны Святога Амброзія, Касцёл падтрымліваў таксама агіяграфічную літаратуру. Рэлігійная паэзія стваралася праз усё Сярэднявечча, а найбольш выбітным творам стала Боская камедыя Дантэ Аліг'еры. Акрэсам росквіту літаратуры хрысціянскай стала контррэфармацыя. У тым часе Касцёл пачаў забараняць літаратуру і філасофію ератычную. У 1559 годдзе паўстаў першы Індэкс забароненых кніг, у якім з цягам часу апынуўся шэраг выбітных пісменнікаў і паэтаў (Дантэ, Гётэ, Стэндаль, Вальтэр, Паскаль, Эміль Золя і інш.). Варта тутай падкрэсліць, што ў адрозненне ад Сярэднявечча, калі Касцёл выключаў з інтэлектуальнага агляду тыя ідэі, якія ўважаў за фальшывыя і пагражаючымі індэкс не суправаджаўся ані знішчэннем прац ані вынішчэння іх тварцоў. Ён выконваў адзіную функцыю адмежавання ад небеспечных для Касцёла ідэямі.
Дзеячы, якія крытыкавалі Касцёл [правіць]
- Камеры Ватыкана — Андрэ Гіда
- Чырвоны і чорны — Стэндаля
- Прастачок — Вальтэра
- Антыхрыст — Фрыдрыха Ніцшэ
- Фаўст — Іаган Вольфганг фон Гётэ
- Ідыёт — Фёдара Дастаеўскага
- Дзённікі — Вітольда Гамбровіча
- Пахвала дурасці — Эразм Ратэрдамскі
Касцёл каталіцкі ў беларускай літаратуры [правіць]
Касцёл каталіцкі займае значнае месца ў беларускай культуры. Не гледзячы на тое, што першыя дзеячы, якія пісалі на беларускай мове, такія як Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына, Васіль Цяпінскі, ці Сымон Будны былі праваслаўнымі альбо пратэстантамі, вялікі ўплыў на мову і літаратуру аказвалі творы каталіцкіх і грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) дзеячаў. Першым друкаваным па-беларуску каталіцкім выданнем стаў Катаэхізіс (Вільня, 1585), якое падрыхтавалі і выдалі езуіты. Паколькі езуіцкія перакладчыкі не мелі права ўжываць царкоўнаславянскую тэалагічную мову, то для гэтага ім трэба было фактычна ўпершыню распрацаваць беларускую тэалагічную тэрміналогію, што і было імі зроблена[4]. Вялікую ролю адыгрывалі грэка-каталіцкія дзеячы.
Да прыкладу грэка-каталіцкіх твораў ХVIIІ стг., можна аднесці два рэлігійныя вершы, напісаных у барочным стылі, аўтарства якіх належыць хутчэй за ўсё Дамініку Рудніцкаму. У адным з іх — «Валедыкцыя» («Вітанне») апавядаецца аб прыездзе ў Вільню каталіцкага саноўніка Крыштопа Шэмбека. Іншы верш прысвечаны прыезу ў Пінск да труны Андрэя Баболі валынскага біскупа Стэфана[5].
Адам Міцкевіч сфармуляваў шмат вершаў пад адрасам Касцёла ў «IV выкладзе парыжскім». Матывы каталіцкія адыгрывалі істотную ролю ў такіх творах як «Пан Тадэвуш», «Кнігі народу і пілігрымства польскага». У гэтых творах ён хваліў вартасці хрысціянскія і каталіцкія.
Да прыкладу літаратурных твораў ХХ стг. можна прывесці творы каталіцкага паэту Каруся Каганца (Казімір Кастравіцкі), які адзін з першых, крыху раней за Янку Купалу а затым і разам з ім, імкнуліся данесці да беларусаў вершаванае слова пра Бога ў роднай мове.[6].
Касцёл каталіцкі і мастацтва [правіць]
Ад глыбокіх вякоў хрысціянства з рэлігійнай інспірацыі паўсталі мастацкія творы. Пад рымскім уплывам хрысціянству патрэбна было прадставіць постаць. Самаго Ісуса ўяўлялі ў вобразы Добрага Пастыра, альбо як немаўлятку разам з Дзевай Марыяй.
У сярэдневеччы сакральнае мастацтва было дамінуючай часткай усяго мастацтва. Усё часцей каля постаці Ісуса і Марыі з'яўляліся постаці сваятык Каталіцкага Касцёла. Характарастычнаю рысаю быў падыход да фрэскі: мастак ствараў яе «на хвале Бога» і для Бога ў першую чаргу, а потым ужо для людзей. Можна заўважыць, што на большасці гатычных пабудовах ёсць бордза старанна выкананыя дэталі, якія не магчыма аднак разглядзець без таго каб залезці на дах.
У часах Рэнесансу звяртанне на матэрыяльную культуру, далі крок для новага развоя мастацтва, на гэты раз ужо не толькі сакральнай. Папы станавіліся мецэнатамі такіх тварцоў як Рафаэль Санці, Франчэска Бороміні, ці Леанардо да Вінчы. Аднымі з найвялікшых мецэнатаў былі Аляксандр VI і Юлій II. У краях Лацінскай Амерыцы каталіцкія місіянеры, прычыняліся да знішчэння тамашніх культураў. Знішчаліся напрыклад, выявы мясцовых Багоў. Але некаторыя элементы мясцовага мастацтва ўвайшлі ў хрысціяскае мастацтва як рэлігійнае. Так паўстаў шэраг лакальных творах абодвух культур.
Падчас контррэфармацыі Касцёл каталіцкі інспірыраваў выпрацоўку новага стылю ў архітэктуры і мастацтве — барока. Барочныя Касцёлы мелі прыцягваць да сабе вернікаў сваім багаццем, адрозным ад сціплых касцёлаў пратэстанцкіх. Аднарозова гэта спыніла існаваўшы ў папярэдняй эпохе стасунак да паказвання чалавечага цела і на рэнесансавых фрэсках закрываліся пэўныя нагія месцы.
У пазнейшых эпохах Касцёл далей прывязываў дужую вагу да мастацтва, хоць колькасць фрэскаў прысвечаных рэлігійнай тэме, мела значна меншы працэнт чым у даўніх стагоддзях. Акрамя традыцыйных формаў, з'яўляліся новыя — нп. Фільмы якія паказвалі той альбо іншы момант з Бібліі, ці жыццё асоб, уважаных за святых.
Крытыкі Касцёла заўважаюць на існаванне цэнзуры ў адносінах да твораў мастацтва. Крытыкі таксама заўважаюць, што мастацкія творы Касцёла, адносяцца ў першую чаргу да рэлігійных матываў і прытрымліваюцца пункту бачання Касцёла.
Каталіцкі Касцёл і навука [правіць]
Першымі ўніверсітэтамі, якія паўсталі ў Еўропе па заняпадзе Рымскай імперыі, былі ўніверсітэтамі каталіцкімі. Да каталіцкіх філософаў належыць Пётр Абелярд, Святы Фама Аквінскі і Алберт Вялікі
Некаторыя каталікі не былі прыхільнымі да развою навуковых тэорый. Гэта вынікала з таго што некаторыя пазнанні часта датычыліся поглядаў на веру і дагматыку Касцёла. Абаронца каперніянскай ідэі, прыхільнік пантэістычнай ідэі (якая тым самым забараняла дагмат аб Святой Троіцы), а магчыма што і сябра сатанінскіх сектаў Джардана Бруна быў спалены ў Рыме на вогнішчы. Перад судом інквізіцыйным знаходзіўся таксама Галілей, каторы быў вымушаны адмовіцца ад сваіх поглядаў. Часам адмоўны быў стасунак да навінак тэхнічных. Так, у 1907 папа Пій Х забараніў ужыванне ў касцёлах электрычнага света.
Але час прынёс адыход ад спрэчкі тэалогіі з натуральнымі навукамі. Неабходнасць і магчымасць супрацоўніцтва веры і навукі сфармуляваў Папа Ян Павел II у энцыкліцы Fides et Ratio («Вера і Навука»). Праявай таго ёсць развіццё хрысціянскай філасофіі прыроды.
Каталіцкі Касцёл і тэорыя эвалюцыі [правіць]
У 1950 годдзе Пій ХII у энцыкліцы Humani generis акрэсліў эвалюцыянізм як значную гіпотэзу, адзначаючы аднак, што род чалавечы паходзіць ад адной пары мужчыны і жанчыны. Ян Павел II пайшоў далей, сцвярджаючы ў пасланні да Папескай Акадэміі Навук з 1996, што новыя здабыткі навук кажуць нам, што тэорыя эвалюцыі не ёсць чымсці та іншым чым гіпотэзай.
Каталіцкі Касцёл у свеце [правіць]
У 2002 лічыў каля 1,098 млрд вернікаў[7], што прыблізна складае 18% папуляцыі света. Бяручы за крытэрыі колькасць верных — Касцёл Каталіцкі займае першае месца ў свеце [8].
У некаторых краінах назіраецца спад зарэгістраваных каталікоў. Год ад года назіраецца спад колькасці вернікаў у еўрапейскіх краінах, нп. у Францыі, Чэхіі і Германіі, дзе Касцёл каталіцкі не можа аказаць уплыў на ўтрыманне вернікаў. У гэтых выпадках пустуючыя Касцёлы праз купцоў пераўтвараюцца ў дыскатэкі, музеі, жылыя дамы і гатэлі.
Лічба каталікоў у свеце пастаянна ўзрастае за кошт ЗША, дзе павялічваецца колькасць імгрантаў з Лацінскай Амерыцы, а таксама ў Афрыцы і Азіі дзе ў хуткім тэмпе павялічваецца лічба вернікаў, таксама і вернікаў іных хрысціянскіх канфесій.
У Германіі ад пачатку дзевяностых з Касцёла каталіцкага выйшла каля 1,5 мільёнаў вернікаў.
Адраджэнне Каталiцкага Касцёла [правіць]
Хоць Касцёл каталіцкі ў Еўропе Заходняй перажывае шмат год крызіс, нават у краінах, якія лічацца традыцыйна каталіцкімі, такія як Іспанія і Ірландыя, Ян Павел II шматразова казаў аб магчымай «вясне Касцёла», ці адраджэнні ў ХХІ стгагоддзі разам з расчараваннем у матэрыяльных каштоўнасцях.
Адменны погляд прэзентуе на прыклад т. зв. рух Новай Эры (анг. New Age), прадстаўлены ім у антрапасофіі, паводле якога ў найбліжэйшых гадах, расчараванне ў матэрыяльных каштоўнасцях будз спрыяць узросту духоўнасці, але то не будзе духоўнасць толькі праз Касцёл Каталіцкі, а праз шматлікія формы рэлігійнасці.
У краінах былога СССР назіраецца ўзрастанне рэлігійнасці і рэлі гійнай дзейнасці (гэта датычыцца роўна як Царквы праваслаўнай, так і Касцёла каталіцкага, дзе ў гады камунізму цэрквы і касцёлы былі зачынены, нацыяналізаваны, заменены на музеі (т. зв. музеі атэізму), а таксама на іншыя аб'екты, нп. магазіны, прыбіральні, а некаторыя былі нават разбураны.
Крытыка [правіць]
Крытыка Касцёла каталіцкага раводзіцца з повадаў рэлігійных, філасофскіх, а таксама палітычных.[9]
Крытыкуюць Касцёл за адносіны да іншых рэлігій у сярэдневеччы, Рэнесансы і бароку і яго дзейнасць у Афіцыйным Свеце. Прадметам дыскусіі гісторыкаў — крытыкі адных і абароны іншых — ёсць пастанова і пазіцыя папы Пія ХII адносна Халакосту ў часе II Сусветнай вайны.
Паміж Касцёлам Каталіцкім і іншымі вызнаннямі хрысціянства існуюць шмат спрэчлівых момантаў. Тэолагі правослаўныя крытыкуюць Касцёл каталіцкі з поваду дамінуючай ролі папы, а таксама за тэалагічныя інавацыі, якія ўзніклі пасля 1054 года. Пратэстанты крытыкуюць Касцёл за адыход ад Бібліі.
Філасофская крытыка датычыцца галоўным чынам спрэчлівых дагматаў, якія адыходзяць ад разыяналізму і паварочваюцца ў бок фідэізму.
Крытыка з палітычных повадаў датычыцца той ролі, якую адыгрывалі духоўнікі ў розных краінах — у адных краях надта вялікай, часам шкоднай, а іншых — надта маленькай.
Гл. таксама [правіць]
Бібліяграфія [правіць]
- Historia Kościoła katolickiego, t. 1—4, M. Banaszak, Warszawa 1986—92
- Zarys dziejów religii, wydawnictwo Iskry, Warszawa, 1986, wydanie piąte, ISBN 83-207-0849-4, strony 658
- Лозинский С. Г."История папства". — Смоленск: Русич, 2004. — 464с., ил. — (Популярная историческая библиотека) ISBN 5-8138-0509-5
Зноскі
- ↑ Kronika Chrześcijaństwa, wydawnictwo Świat Książki, Warszawa, 1998, ISBN 7227-066-X, старонка 395
- ↑ Zarys dziejów religii, wydawnictwo Iskry (wydawnictwo), Warszawa, 1986, wydanie piąte, ISBN 83-207-0849-4, strony 640—642
- ↑ Энциклопедия для детей. Т. 6, ч. 2. Религии мира. — э68 М.: Аванта+, 1996. — 688с.: ил. ISBN 5-86529-044-4 старонка 417.
- ↑ Котлярчук, А. Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў. — Мн.: Выдавецтва «Энцыклапедыкс», 2002. — 296 с. ISBN 985-6599-58-X ст. 157—159
- ↑ Хрысьціянская Думка № 3, 1993 г., (214) с. 83-87
- ↑ Хрысьціянская Думка № 2, 1993 г., (213) с. 15-33
- ↑ dane wg Statistical Yearbook of the Church
- ↑ Largest Religious Bodies (en)
- ↑ Паўстала вялікая колькасць прац крытычных у адносінах да Касцёла Каталіцкага. Да іх залічаюцца працы Карлгейнца Дэшнера i Ежы Пракопіўка.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт Ватыкана
- Каталіцтва, галоўны сайт
- Беларускі сайт каталіцтва
- Сайт апостальскай нунцыятуры
| Царкоўная іерархія | ||
|---|---|---|
| клір святароў | ||
|
|
|
|
| Епіскап |
архірэй • вікарый • тытулярны епіскап • хор-епіскап • кіруючы архірэй • епіскап • схіепіскап • архіепіскап • мітрапаліт • патрыярх • экзарх • каталікос • ардынарый • архімандрыт • іерарх • кардынал • Папа Рымскі • прэлат • епіскап коад'ютар • епіскап епархіяльны • епіскап патрыяршай курыі • епіскап памочнік • заслужаны епіскап • епіскап эмеріт • епіскап консэкрант • папскі нунцый • апостальскі адміністратар • прымас
|
|
| Прэсвітар |
іерэй • прэсвітар • капелан • прыёр • абат • протасінкел • протаіерэй • мітрафорны протаіерэй • протапрэсвітар • іераманах • ігумен • іерасхіманах • схіігумен • схіархімандрыт • пастар
|
|
| Дыякан | ||
| прычт царкоўны | ||
|
|
||
| Скасаваны чыны царкоўнаслужыцеляў |
|
|