Эндаметрыт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Эндаметрыт
МКХ-10 N71.71.
МКХ-9 615.9615.9
DiseasesDB 4283 4283
MedlinePlus 001484 001484
eMedicine med/676  med/676 
MeSH D004716 D004716

Эндаметрыт — захворванне, якое выклікаецца запаленчым працэсам у павярхоўным пласце эндаметрыя, унутранай слізістай абалонкі цела маткі.

Традыцыйна адрозніваюць востры і хранічны віды эндаметрыту.

Эндаміяметрытам завецца запаленчы працэс, якія лакалізоўваюцца ў больш глыбокіх тканках (базальны пласт эндаметрыя, міяметрый).

Этыялогія[правіць | правіць зыходнік]

Эндаметрыт, як правіла, выклікаецца ўзыходзячай інфекцыяй маткі. Інфікаванне магчыма ў наступных выпадках:

  • роды
  • кесарава сячэнне
  • аборт
  • вагінальныя абследаванне
  • менструацыя
  • палавыя зносіны падчас менструацыі
  • лячэбныя і дыягнастычныя працэдуры з умяшаннем у матку
  • агульныя інфекцыйныя захворванні

Дыягностыка[правіць | правіць зыходнік]

Дыягностыка грунтуецца на дадзеных анамнезу (унутрыматачнае ўмяшанне і інш), агульнага і гінекалагічнага даследаванняў і лабараторных дадзеных (аналіз крыві, бактэрыяскапія, пасевы і інш.) Пасля дыягностыкі лекар прызначае лячэнне.

Цячэнне захворвання[правіць | правіць зыходнік]

Востры эндаметрыт[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба працякае востра. Сімптомы ўключаюць боль у ніжняй частцы жывата, павышэнне тэмпературы і ненармальныя вагінальныя крывацёкі ці выдзяленні.

У сталым узросце развіваецца піяметра (назапашванне гною ў матцы). Матка пры гэтым шарападобная, павялічаная, мяккая, флюктуіруючая.

Лячэнне піяметры зводзіцца да выдалення гною з поласці маткі метадам пашырэння канала яе шыйкі.

Хранічны эндаметрыт[правіць | правіць зыходнік]

Клінічныя сімптомы выяўленыя значна менш, чым пры вострым: тэмпература нармальная, выдзялення слізіста-гнойнага характару, неабільныя, боль у паясніцы нязначная. Нярэдка адзначаюцца растройствы менструальнага цыклу тыпу менарагіі або метрарагіі, што звязана з парушэннем скарачальнай функцыі маткі.

Пры похвавым даследаванні матка павялічана, балючая.

Дыягнаставаць хранічны метраэндаметрыт значна цяжэй. Важнымі з'яўляюцца дадзеныя анамнеза, якія паказваюць на перанесены востры эндаметрыт, а таксама павелічэнне і хваравітасць маткі, слізіста-гнойныя выдзяленні і парушэнні менструальнага цыклу.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пры лячэнні выкарыстоўваюцца антыбіётыкі шырокага спектру дзеяння.

Ускладненні[правіць | правіць зыходнік]

Пры адсутнасці своечасовага лячэння пры эндаметрыце інфекцыя можа перайсці ў фалопіявыя трубы або больш глыбокія пласты маткі, што ў далейшым можа выклікаць бясплоддзе, сэпсіс ці нават смяротны зыход.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Эндаметрыёз


Шаблон:Gynecology-stub