Абрам Міхайлавіч Рэйнус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрам Міхайлавіч Рэйнус
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1897(1897-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 1972
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Абрам Міхайлавіч Рэйнус (руск.: Рейнус Абрам Михайлович; 28 кастрычніка 1897, Полацк — 1972, Растоў-на-Доне) — савецкі вучоны ў галіне оталорынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1934).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1897 года ў Полацку.

У 1917 г. паступіў на медыцынскі факультэт Саратаўскага ўніверсітэта, але быў мабілізаваны ў войска. З 1920 г. працягнуў вучобу на медыцынскіх факультэтах Саратаўскага, а затым Пермскага ўніверсітэтаў. У 1923—1931 гг. асістэнт, навуковы супрацоўнік кафедры хвароб вуха, горла і носа медыцынскага факультэта Данскога ўніверсітэта ў Растове-на-Доне. З 1931 г. загадваў кафедрай хвароб вуха, горла і носа Кубанскага медыцынскага інстытута ў Краснадары. У 1945—1971 гг. загадваў ЛОР-кафедрай Крымскага медыцынскага інстытута ў Сімферопалі.

Памёр у 1972 годзе ў Растове-на-Доне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]