Лілеякветныя
| Лілеякветныя | ||||||||||
Познацвет асенні ў Каралеўскім батанічным садзе ў Мадрыдзе |
||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
|
Liliales Perleb, 1826 |
||||||||||
|
||||||||||
Лілеякветныя (Liliales) — парадак аднадольных раслін.
Каля 20 сямействаў, больш за 6,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмеранай і субтрапічнай зонах. На Беларусі 3 сямействы, 12 родаў (бялюк (Anthericum), гусіная цыбуля (Gagea), ландыш майскі (Convallaria), лілея (Lilium), майнік (Maianthemum), мудранка (Paris), пазнацвет (Colchicum), Asparagus (спаржа), Tofieldia (тафільдыя), цыбуля (Allium), цюльпан (Tulipa), чамярыца (Veratrum), птушкамлечнік (Ornithogalum)) і шмат інтрадукаваных відаў з родаў алоэ (Aloe), амарыліс (Amaryllis), белакветнік (Leucojum), гіяцынт (Hyacinthus), драцэна (Dracaena), красадзён, нарцыс (Narcissus), рабчык (Fritillaria) і інш.[3]
Шматгадовыя травы з карэнішчам, цыбулінамі ці клубнецыбулінамі, радзей дрэвападобныя расліны, некаторыя ліяны. Лісце суцэльнае. Кветкі звычайна двухполыя, правільныя ў гронках, мяцёлках і іншых суквеццях. Плод — каробачка, часам — ягада. Ёсць ядавітыя віды.
Лекавыя, агароднінныя, інсектыцыдныя, меданосныя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, пакаёвыя расліны.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ БелЭн у 18 т. Т.9. Мн., 1999