Адрыяна Ліма

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Адрыяна Ліма

Адрыя́на Франчэска Лі́ма (парт.: Adriana Lima, нарадзілася 12 чэрвеня 1981, Сальвадор) — бразільская супермадэль, найболей вядомая як адзін з анёлаў Victoria's Secret. У сродках масавай інфармацыі Ліму часта завуць адной з самых прыгожых жанчын планеты.

[правіць] Біяграфія

Нарадзілася будучая зорка подыюма 12 чэрвеня 1981 году ў бразільскім горадзе Сальвадор. Яе бацька Нэльсан Торэс і маці Граца Ліма былі сацыяльнымі працаўнікамі. У ёй цячэ кроў французаў, партугальцаў, амерыканскіх індзейцаў і зусім крыху ад жыхароў Карыбскіх астравоў. У 13 гадоў яе заўважыў у гандлёвым цэнтры агент мадэльнага агенцтва і запрасіў на кастынг. З тых часоў яе кар'ера імкліва ідзе ўверх.

У 1996 годзе яна стала пераможцам бразільскага фіналу конкурсу мадэляў, якое ўладжвала агенцтва Ford Models, а на міжнародным - заняла другое месца.

У 1998 годзе Адрыяна падпісала кантракт з Elite і пераехала ў Нью-Ёрк.

З 2001 году з'яўляецца адным з Victoria's Secret Angels, падпісаўшы кантракт з гэтым вядомым брэндам адзежы і жаночай бялізны. За гэты час яна ўпрыгожыла сабой вокладкі такіх вядомых часопісаў, як GQ, Elle, Esquire і т.д. і прымала ўдзел ва ўсіх Victoria's Secre Fashion Show — адным з самых вядомых модных паказаў свету.

Цяпер яна жыве ў Нью-Ёрку і заручаная з сербскім баскетбалістам Марка Ярычам, які выступае ў НБА за клуб Мінесоты.

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах