Селіта Ібэнкс
Сэліта Ібэнкс (англ.: Selita Ebanks; нарадзілася 15 лютага 1983 год ў Джорджтаўне, Кайманавы астравы) — амерыканская супермадэль. Найболей вядомая ў складзе анёлаў Victoria’s Secret.
Біяграфія [правіць]
У Селіты ірландскія, афра-амерыканскія і індзейскія карані. У сям'і, якая жыла вельмі небагата, акрамя Селіты яшчэ сем братоў. Пасля заканчэння школы пераехала ў Нью-Ёрк, Стэйтэн Айлэнд, плануючы паступіць у Нью-Ёрскі ўніверсітэт вывучаць права. У 17 гадоў была заўважаная агентам з Elite Model Management і пачала кар'еру мадэлі.
Удзельнічала ў кампаніях Ralph Lauren, Sweetface, Abercrombie & Fitch, Levi’s і Tommy Hilfiger. У 2007 годзе з'явілася на вокладцы Sports Illustrated’s 2007 Swimsuit Issue. Тайра Бэнкс назвала Сэліту сваёй пераемніцай. Селіту можна ўбачыць у відэа Лені Кравіца «Again».
Таксама Сэліта здымалася для Sports Illustrated у 2007 годзе.
Спасылкі [правіць]
| У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх. |
| Анёлы Victoria's Secret | |
|---|---|
| Дзеючыя | Алясандра Амбросіё · Міранда Кэр · Хайдзі Клум · Даўцэн Крус · Адрыяна Ліма · Бехаці Прынслу · Марыса Мілер · Кэндзіс Свейнпал · Розі Ханцінгтан-Уітлі |
| Былыя | Ана Беатрыс Барас · Тайра Бэнкс · Жызэль Бюндхэн · Ізабэль Гулар · Летыцыя Каста · Хелена Крысцянсэн · Карэн Мюлдзер · Даніэла Пештава · Марыя Інес Рывера · Рэбека Рамейн · Стэфані Сеймур · Караліна Куркова · Селіта Ібэнкс |
