Адэльгунда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адэльгунда
Род дзейнасці манахіня
Дата нараджэння 639
Месца нараджэння
Дата смерці 684
Месца смерці
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адэльгунда (лац.: Aldegundis, Adelgundis; 639, Мабёж, Францыя — 684) — святая Рымска-Каталіцкай царквы (дзень памяці — 30 студзеня), панна, абатыса, сястра святой Вальдэтруды.

Агіяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Мабёж у арыстакратычнай сям’і, блізкай да дынастыі франкскіх каралёў Меравінгаў. Яе бацькі, святы Вальберт і святая Бертылія, жылі ў Фландрыі ў правінцыі Эно. Яе хацелі аддаць замуж, але яна абрала жыццё ў манастыры. Пазней яна пабудавала невялікі манастыр на беразе ракі Самбра, каля горада Мабёж. Гэты манастыр пасля пераўтварыўся ў жаночае бенедыктынскае абацтва, у якім Адэльгунда ў 661 годзе стала першай настаяцельніцай.

Звесткі пра Адэльгунду ўтрымліваюцца ў актах баландыстаў.

У гонар Адэльгунды названы астэроід (647) Адэльгунда, адкрыты ў 1907 годзе.