Азулежу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азулежу на будынку ў Алівейра-дзі-Аземейш  (руск.)

Азулежу (парт.: azulejo) — назва партугальскай кафлі  (руск.). Традыцыйны партугальскі азулежу ўяўляе сабой распісаную цагляную плітку, часцей за ўсё квадратнай формы, абпаленую, паліваную, памерам 14 см на 14 см.

Вытокі[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова слова zulaycha або zuleija («маленькі паліраваны каменьчык») прыйшло ў партугальскую мову з арабскай. Керамічныя кафлі выраблялі на старажытным Усходзе і выкарыстоўвалі для абліцоўвання сцен. Арабы прынеслі з сабой паліваную кафлю (зуляйдж  (руск.)) у Іспанію (дзе яна стала называцца «асулехас») і Партугалію (дзе тое ж самае слова прамаўлялася «азулежу»).

Самыя старыя азулежу ў Партугаліі (Каралеўскі палац у Сінтры, манастыр Кансейсан  (парт.) у Бежы) прыйшлі з Севільі і адносяцца да XV стагоддзя. Іх паверхня рэльефная, перагародкі і канаўкі прадухілялі непажаданае змешванне фарбаў. Арнамент, па мусульманскай традыцыі, складаўся ў асноўным з зорак.

Далейшая эвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

Азулежу на гарадскіх варотах Обідуша  (укр.)

У XVI стагоддзі ў італьянцаў была перанятая тэхніка маёлікі з нанясеннем фарбаў на плоскую паверхню, пакрытую цынкавай глазурай. З Італіі прыйшлі таксама і новыя тэмы, напрыклад, сцэны з антычных міфаў. Матывы жывапісу — часткай арнаментальныя, часткай натуралістычныя — станавіліся ўсё больш разнастайнымі і маляўнічымі.

З сярэдзіны XVII стагоддзя ў тэхніцы азулежу адбываюцца змены, звязаныя з нарастальным імпартам з Галандыі. Замест звыклай шматколернасці мастакі пачалі выкарыстоўваць выключна кантраст паміж белым колерам і кобальтавым сінім, а ў якасці сюжэтаў аддавалі перавагу выкарыстоўванню жанравых кампазіцый. У перыяд ракако (другая палова XVIII стагоддзя) азулежу зноў сталі паліхромнымі з перавагай далікатных тонаў (напрыклад, у палацы Келуш).

Сапраўды народным гэта мастацтва стала ў сярэдзіне XIX стагоддзя дзякуючы масавай прамысловай вытворчасці. З гэтага часу бліскучымі кафлямі пачынаюць упрыгожваць не толькі палацы і храмы, але таксама вонкавыя і ўнутраныя сцены самых розных пабудоў[1].

Музей азулежу[правіць | правіць зыходнік]

У Лісабоне ёсць музей керамікі  (укр.), дзе наглядна прадстаўлена развіццё гэтак характэрнага для Партугаліі кафлянага мастацтва ад пачатковых этапаў да нашых дзён. Адзін з экспанатаў уяўляе сабой панараму Лісабона даўжынёй 40 м, выкананую ў 1730 годзе, якая паказвае, якім быў горад да яго разбурэння пры землятрусе 1 лістапада 1755 года.

Зноскі

  1. "Азулежу - Португалия, Лиссабон. Здесь человек счастлив" [руская]. 2017-05-22. Праверана 2017-07-11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2017. Праверана 4 красавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2017. Праверана 4 красавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Азулежу.рф Міні-партал аб азулежу
  • azulejos.fr Гісторыя і галерэя азулежу