Партугалія
|
|||||
| Гімн: «A Portuguesa» | |||||
| Дата незалежнасці | 5 кастрычніка 1143 (ад Каралеўствы Леон) | ||||
| Афіцыйная мова | Партугальская[1] | ||||
| Сталіца | Лісабон | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Лісабон, Порту | ||||
| Форма праўлення | Парламенцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Анібал Каваку Сілва Педру Пасуш Каэлью |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
109-я ў свеце 92 391 км² 0,5 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
10 707 924 чал. (77-я) 114 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$236,049 млрд[2] (46-ы) $22 232[2] |
||||
| Этнахаронім | партугалец, партугалка, партугальцы | ||||
| Валюта | Еўра (EUR, €) [3], Партугальскія манеты еўра |
||||
| Інтэрнэт-дамен | .pt [4] | ||||
| Тэлефонны код | +351 | ||||
| Часавы пояс | +0, улетку +1 | ||||
|
|||||
Партугалія, краіна ў Паўднёвай Еўропе. Знаходзіцца на Пірэнейскім паўвостраве і астравах Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Іспаніяй.
Змест |
[правіць] Гісторыя
У 711 годзе краіну захапілі маўры, Партугалія стала часткай Кардоўскага халіфату, дынастыі Альмаравідаў. 1139 Партугалія стала незалежным ад Іспаніі каралеўствам. У 15 ст. Партугалія была моцнай марской дзяржавай Еўропы, а ў наступным стагоддзі першай з еўрапейскіх краін утварыла вялізную імперыю з заморскіх уладанняў у Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, Індыі і Ост-Індыі. У 1910 годзе манархія была зрынутая, а ў 1974 годзе Партугалія збавілася ад дыктатарскага ўрада, які быў усталяваны у 1926. Прынятая канстытуцыя ў 1976 абвясціла парламенцкую[Крыніца?] рэспубліку.
[правіць] Дзяржаўны лад
Партугалія — парламенцкая[Крыніца?] рэспубліка. Прэзідэнт абіраецца усеагульным галасаваннем на 5 гадоў.
- Урад узначальвае прэм'ер-міністр, які, як правіла, з'яўляецца лідэрам партыі, што перамагае на парламенцкіх выбарах. Прэм'ер-міністр фарміруе склад свайго кабінета.
Урад Партугаліі - Старшынства міністраў, у ліку якога 14 міністраў:
1) замежных спраў,
2) сельскай гаспадаркі, вясковага развіцця і рыбалоўства,
3) грамадскіх інстытутаў, транспарта і камунікацый,
4) фінансаў і грамадскага кіравання,
5) працы і грамадскай салідарнасці,
6) аховы здароўя,
7) нацыянальнай бяспекі,
8) адукацыі,
9) ўнутранага кіравання,
10) юстыцыі,
11) навукі, тэхналогіі і вышэйшай адукацыі,
12) культуры,
13) аховы навакольнага асяроддзя, тэрытарыяльнага парадку і мясцовага развіцця,
14) эканомікі і новаўвядзенняў.[1]
У Партугаліі дзейнічае шматпартыйная сістэма. Аднак асноўнае палітычнае дужанне адбываецца паміж дзвюма партыямі: сацыялістычнай і сацыял-дэмакратычнай.
[правіць] Адміністрацыйны падзел
Да 1976 тэрыторыя Партугаліі была падзеленая на правінцыі. Пасля адміністрацыйнай рэформы тэрыторыя кантынентальнай Партугаліі падзеленая на 18 акругаў. Астраўныя землі (Азорскія астравы і Мадэйра) маюць стан аўтаномных вобласцяў. Гл. гэтак жа Муніцыпалітэты Партугаліі.
[правіць] Сталіца
Размешчаная на ўзбярэжжы р. Тэжу. Плошча сталіцы складае — 84 км.кв. Насельніцтва — 556 797 чалавек. Вялікі Лісабон (горад з прадмесцямі) — 2.750 км.кв. і насельніцтвам у 2,1 млн чалавек.
[правіць] Насельніцтва
Колькасць
- 1961 г. – 9,1 млн. чал.
- 1976 г. – 9,7 млн. чал.
- 1986 г. – 10,3 млн. чал.
- 1998 г. – 9,8 млн. чал.[Крыніца?]
- 2007 г. – 10,6 млн. чал.
Узроставы склад: да 14 гадоў : 16,4% (м.р. - 912,995 / ж.р. - 835,715) 15-64 гадоў : 66,2% (м.р. - 3,514,905 / ж.р. - 3,555,097) больш за 65 гадоў : 17,4% (м.р. - 764,443 / ж.р. - 1,093,755)[1]
Сярэдні век - 39,1 год. (для мужчын - 37 гадоў; для жанчын - 41,3 г.). Гадавы прырост 0,305%. Нараджальнасць - 10,45 (на тысячу чалавек). Смяротнасць - 10,62 (на тысячу чалавек)[1]
[правіць] Культура
[правіць] Літаратура
Партугалію называюць краінай паэтаў. У партугальскай літаратуры паэзія заўсёды мела значна большы ўплыў за прозу. У эпоху Сярэднявечча — калі ўтварылася партугальская нацыя — на паўднёвым усходзе Іберыйскага паўвострава паэзія была вельмі распаўсюджанай. У гэты час узніклі адметныя эпічныя і лірычныя творы. Самымі вядомымі класічнымі паэтамі Партугаліі з'яўляюцца Луіс дэ Камоэс і Фернанда Песоа. Існуе шэраг іншых, менш вядомых мастакоў слова, якія таксама аказалі значны ўплыў на станаўленне сучаснай партугальскай літаратуры.
[правіць] Некаторыя рэкі
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Portal do Governo: http://www.portugal.gov.pt/Portal/PT/Governos/Governos_Constitucionais/GC17/Ministerios/
[правіць] Спасылкі
- Portal do Governo — Сайт партугальскага ўрада
- Presidência da República Portuguesa — Афіцыйны сайт Прэзідэнта Партугаліі
- Exercito Portugues — Сайт Узброеных сіл Партугаліі
- Camara Municipal da Lisboa — Сайт мэрыі Лісабона
| Садружнасць партугаламоўных краін (CPLP) | |
|---|---|
| Члены CPLP | |
| Назіральнікі CPLP | |
| Лацінскі Саюз | |
|---|---|
| Краіны-ўдзельнікі | Ангола · Андора · Балівія · Бразілія · Венесуэла · Усходні Тымор · Гаіці · Гватэмала · Гвінея-Бісау · Гандурас · Дамініканская Рэспубліка · Іспанія · Італія · Каба-Вердэ · Калумбія · Коста-Рыка · Кот-д’Івуар · Куба · Мексіка · Мазамбік · Малдова · Манака · Нікарагуа · Панама · Парагвай · Перу · Партугалія · Румынія · Сальвадор · Сан-Марына · Сан-Тамэ і Прынсіпі · Сенегал · Уругвай · Філіпіны · Францыя · Чылі · Эквадор |
| Пастаянныя назіральнікі | Аргенціна · Святы Прастол · Суверэнны Ваенны Ордэн Мальты |
| Афіцыйныя мовы | іспанская · італьянская · каталанская · партугальская · румынская · французская |
