Айзпутэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Айзпутэ
Aizpute
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Край
Каардынаты
Мэр
Юрыс Грасманіс
Заснаваны
1248
Першая згадка
Горад з
Плошча
6,88 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
4 389[1] чалавек (2015)
Шчыльнасць
734,5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 634
Паштовы індэкс
LV-3456[2]
Афіцыйны сайт
Айзпутэ на карце Латвіі
Айзпутэ (Латвія)
Айзпутэ

Айзпутэ (лат.: Гук Aizpute, ням.: Hasenpoth) — горад у заходняй Латвіі, знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Курляндыя. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Айзпуцкага края. Праз горад цячэ рака Тэбра. Айзпутэ аддалены ад Ліепаі на 50 км на паўночны ўсход. Колькасць насельніцтва налічвае каля 5,1 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1248 годзе на месцы будучага Айзпутэ крыжакамі быў пабудаваны замак, а ў 1378 годзе паселішча атрымала Магдэбургскае права. З 1611 да 1795 года горад знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай, але пасля падзелаў трапіў у склад Курляндскай губерні Расійскай імперыі. У гэтыя часы горад меў назву Газенпот. Сучасная назва была атрымана ў 1917 годзе.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святога Іаана
  • Замак Газенпот
  • Царква Святога Іаана (1253 год).

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аўтадарогі[правіць | правіць зыходнік]

Праз Айзпутэ праходзіць рэгіянальная аўтадарога P112 Кулдыга — Айзпутэ — Лічы.
Да Айзпутэ падыходзяць рэгіянальныя аўтадарогі P115 Айзпутэ — Калвэнэ  (лат.) і P117 Скрунда — Айзпутэ.

Міжгароднае аўтобуснае паведамленне[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя маршруты Айзпутэ — Скрунда — Салдус — Рыга; Айзпутэ — Кулдыга — Тукумс — Рыга; Айзпутэ — Кулдыга — Талсі; Айзпутэ — Скрунда — Кулдыга; Айзпутэ — Гробіня — Ліепая.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]