Алег Мікалаевіч Хазей
Алег Мікалаевіч Хазей | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1966 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Алег Мікалаевіч Хазей (нар. 14 студзеня 1966, п. Ялта, Пэршатраўнэвы раён, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1990 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1990 годзе архітэктар Гродзенскага філіяла інстытута «Белдзіпрабуд», у 1991 годзе архітэктар Гродзенскага філіяла Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу, у 1992—1994 гадах архітэктар у ЗАТ «ВАНТ», у 1994—2001 гадах архітэктар у «Альянс-Арт», у 2001—2002 гадах майстар у ААТ «Гроднапрамбуд», у 2005—2006 гадах ізноў архітэктар у ЗАТ «ВАНТ», з 2006 года вядучы архітэктар інстытута «Гроднаграмадзянпраект», пасля кіраўнік групы (2007), галоўны архітэктар праектаў (2008).
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2009 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: жылыя дамы ў г. Навагрудку, г. Ашмяны, пірс лодкавай станцыі пансіяната «Свіцязь»; гасцініца з кафэ ў зоне Аўгустоўскага канала; ФАК, цэнтр абслугоўвання, гандлёва-выставачны цэнтр, маладзёжны цэнтр у мікрараёнах № 1, 2 у г.п. Астравец; мікрараён у г. Масты; мікрараён у г. Шчучын, рэканструкцыя фантана ў скверы паміж вул. Горкага-Міцкевіча ў г. Гродна (не рэалізаваны, стары фантан знесены ў 2016 годзе[1][2]); гандлёвы цэнтр у мікрараёне «Вішнявец-3»; рэканструкцыя будынка Гродзенскай абласной філармоніі па вул. Гарнавых, 17 (сааўтары М. І. Жучко, А. Сасім, Л. К. Дулуб, Р. Ю. Касперчык, Т. Корзан; узнагароджаны дыпломам МАСА ў 2019[3]).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Хозей Олег Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)