Алег Юр’евіч Цокаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Юр’евіч Цокаў
руск.: Олег Юрьевич Цоков
Дата нараджэння 23 верасня 1971(1971-09-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 2023(2023-07-11) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Узброеныя Сілы СССР і Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Юр’евіч Цокаў (руск.: Оле́г Ю́рьевич Цо́ков, 23 верасня 1971, СССР — 11 ліпеня 2023, Бэрдзянск, Украіна) — расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант (2023).

Праз уварванне Расеі ва Украіну знаходзіўся пад санкцыямі Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 верасня 1971 года ў сям’і ваеннага і настаўніцы. Змяніў 11 школ, перш чым атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі.

Скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча (1994), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (2000).

Пасля заканчэння вучылішча праходзіў службу ў Сібірскай ваеннай акрузе камандзірам узвода, роты. Удзельнічаў у першай чачэнскай вайне.

З 2000 па 2004 год камандзір 2-га мсб 74-й амсбр, маёр, падпалкоўнік (Юрга). Удзельнічаў у другой чачэнскай вайне.

З 2004 года — намеснік камандзіра 74-й асобнай гвардзейскай мотастралковай Звянігарадска-Берлінскай ордэнаў Кутузава і Суворава брыгады.

З 2006 года — камандзір 228-га мотастралковага Севастопальскага ордэна Аляксандра Неўскага палка.

З 2011 па 2014 год намеснік камандзіра 33-й асобнай мотастралковай брыгады 49-й арміі Паўднёвай ваеннай акругі (Майкоп).

З 2014 па 2015 год — камандзір 810-й асобнай гвардзейскай ордэна Жукава брыгады марской пяхоты імя 60-годдзя ўтварэння СССР[1].

З 2015 па 2018 год — камандзір 205-й асобнай мотастралковай брыгады (Будзёнаўск).

З 2018 па 2019 год — намеснік камандуючага 49-й агульнавайсковой арміі Паўднёвай ваеннай акругі (Стаўрапаль)[2].

З верасня 2019 па чэрвень 2021 года — слухач Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (факультэт нацыянальнай бяспекі і абароны дзяржавы)[3][4].

З 24 лютага 2022 года ўдзельнічае ў вайне з Украінай. Быў датычны да нанясення ракетных удараў па гарадах Украіны[5]. З жніўня 2022 года — камандзір 144-й гвардзейскай мотастралковай Ельнінскай Чырванасцяжнай, ордэна Суворава дывізіі (Смаленск).

Загінуў у ліпені 2023 года на пасадзе намесніка камандуючага Паўднёвай ваеннай акругай у выніку ўдару па запасным камандным пункце 58-й арміі ў Бэрдзянску у ходзе Украінскага контрнаступлення ў ліпені 2023 года[6].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

13 снежня 2022 года з-за ўварвання Расіі ва Украіну трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі[7] як датычны да ракетных удараў па ўкраінскіх гарадах[8]. Раней, 19 кастрычніка быў унесены ў санкцыйны спіс Украіны[9].

25 лютага 2023 года ўнесены ў санкцыйны спіс усіх краін Еўрасаюза за «удзел у Расійскай агрэсіўнай вайне супраць Украіны»[10].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, выхоўваў сына і дачку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Жукава;[11]
  • Тры Ордэна Мужнасці;[11]
  • Ордэн «За ваенныя заслугі»;[11]
  • Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі»;
  • Медаль «За адзнаку ў ваеннай службе» III, II, I ступені;
  • Медаль «За воінскую доблесць» 1-й ступені і 2-й ступені[12]
  • Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»;
  • Медаль «За ўдзел у ваенным парадзе ў Дзень Перамогі»;
  • Медаль За адзнаку ў службе ў сухапутных войсках;
  • Медаль Стратэгічнае камандна-штабное вучэнне «Каўказ-2012»;
  • Медаль «За вяртанне Крыма»
  • Заслужаны ваенны спецыяліст Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

  1. Бригаду морской пехоты Черноморского флота возглавил новый командир
  2. В парадном строю кадеты СПКУ / Сайт (недаступная спасылка)СПКУ, 9 мая 2018
  3. Здесь научат побеждать / Архівавана 2 лістапада 2019.Газета «Красная звезда», 4 сентября 2019
  4. Встреча с выпускниками военных вузов
  5. Times, Русская служба The Moscow. Еще один российский генерал погиб на войне в Украине (руск.). Русская служба The Moscow Times (11 ліпеня 2023).
  6. Times, Русская служба The Moscow. Еще один российский генерал погиб на войне в Украине (руск.). Русская служба The Moscow Times (11 ліпеня 2023).
  7. New Zealand Ministry of Foreign Affairs and Trade. Russia Sanctions Register(нявызн.). New Zealand Ministry of Foreign Affairs and Trade.
  8. New UK sanctions target senior Russian commanders following strikes on Ukrainian civilian infrastructure (англ.). GOV.UK.
  9. ЦОКОВ Олег Юрьевич - биография, досье, активы (руск.). Война и санкции.
  10. European Union Official Journal of the European Union L59I // European Union. — 2023. — 25 лютага — Т. Volume 66. — ISSN 1977-0677.
  11. а б в http://static.kremlin.ru/media/events/photos/big/3L3sJJnA1G2WhZAOBffnov0zIfzBIxFN.jpg
  12. https://8war.ru/wp-content/uploads/68609_29042.jpg

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]