Алена Аляксандраўна Караед
Алена Аляксандраўна Караед | |
---|---|
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1966 (57 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Узнагароды |
Алена Аляксандраўна Караед (нар. 6 чэрвеня 1966, Мсціслаў Магілёўскай вобласці) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут з адзнакай (урач-педыятр), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (жзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай).
Працавала ўчастковым урачом-педыятрам, раённым педыятрам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва раёна ўстановы аховы здароўя «Мсціслаўская цэнтральная раённая бальніца». Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Мсціслаўская цэнтральная раённая бальніца».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціславе
- Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання