Алена Пятроўна Сушко
Алена Пятроўна Сушко | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1925 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | педыятрыя |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1974) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Алена Пятроўна Сушко́[2] (6 жніўня 1925, вёска Ліпень, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1979).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў вёсцы Ліпень Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1940 годзе паступіла на вучобу ў фельчарскую школу ў Бабруйску[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны была накіравана на працу ў ваенны шпіталь, які не паспеў эвакуіравацца, і ў ліпені 1941 года залічана членам падпольнай партызанскай групы, якая дзейнічала на тэрыторыі Асіповіцкіага раёна[3]. З 8 жніўня 1942 да 28 чэрвеня 1944 была санітарным інструтарам роты ў партызанскім атрадзе № 211 імя Раксоўскага (1-я Асіповіцкая партызанская брыгада), прымала ўдзел у баях і ў разведцы[3]. Скончыла курсы рэзерваў пры ЦК КПБ, працавала ўпаўнаважанай ЦК КПБ у Бабруйскім райкаме КПБ[3]. Пасля аднаўлення работы Бабруйскай фельчарска-акушэрскай школы залічана студэнткай 2-га курса і адначасова працавала бібліятэкарам[3].
У 1951 годзе А. П. Сушко скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут, клінічную ардынатуру пры кафедры дзіцячых хвароб (1954), аспірантуру Мінскага медыцынскага інстытута (1957). Працавала ў Віцебскім медыцынскім інстытуце да 1991 (2005[4]) года . Асістэнт кафедры дзіцячых хвароб у 1957—1965 гадах[3], дацэнт у 1965—1972 гадах[3], прафесар, у 1972—1991 гадах — загадчык кафедры педыятрыі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар больш за 120 навуковых публікацый, манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, падручнікаў для студэнтаў медыцынских спецыяльнасцей. Навуковыя працы па вывучэнні клінічных праяў захворванняў у дзяцей.
Сярод апублікаванага:
- Ритмы вегетативной активности у здоровых детей и больных инфекционным гепатитом [Текст] : Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук. (14.00.09) / Первый Моск. мед. ин-т им. И. М. Сеченова. — Москва : [б. и.], 1974. — 37 с.: ил.;
- Биоритмы и клинические проыявления инфекционных заболеваний у детей / Е. П. Сушко. — Мн.: Беларусь, 1982. — 93 с. : ил. — Библиогр.: с. 86—92;
- Пособие по педиатрии для руководителей интернов / Е. П. Сушко, Л. М. Тупкова, В. А. Селезнёва — Мн.: Вышэйшая школа, 1984. — 222 с. 21 см.
- Детские болезни : [Учеб. для мед. ин-тов] / Е. П. Сушко, Л. М. Тупкова, В. А. Селезнёва. — Мн.: Вышэйш. шк., 1988. — 447,[1] с.; 21 см. — ISBN 5-339-00048-6 (В пер.);
- Пропедевтика детских болезней [Текст] : учеб. пособие для студентов мед. ин-тов / Е. П. Сушко. — Минск : Вышэйш. шк., 1996. — 448 с. : ил. — ISBN 985-06-0141-8;
- Неонатология : учебное пособие для медицинских институтов / Е. П. Сушко и др. — Мн.: Вышэйшая школа, 1998. — 414, [1] с., [2] л. цв. ил. : ил., табл. ; 21 см. — 5000 экз. — ISBN 985-06-0391-7;
- Поликлиническая педиатрия: Учеб. пособие для студентов мед. вузов / Е. П. Сушко, В. И. Новикова, З. Е. Петухова и др. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — 300, [1] с.: ил.; 21 см. — Библиогр.: с. 294—295. — Предм. указ.: с. 296—298. — ISBN 985-06-0566-9.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 300. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё Алена Пятроўна Сушко // Крый мой Магілёўшчына(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2018. Праверана 29 верасня 2023.
- ↑ Сушко, Алена Пятроўна (доктар медыцынскіх навук; педыятрыя; нар. 1925)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сушко́ Алена Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сушко Елена Петровна // Книга Памяти медикам Могилёвщины ― участникам Великой Отечественной войны 1941―1945 гг. и других войн. ― Могилев, 2007. — С. 243. (руск.)
- Сушко Елена Петровна (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1985. — № 12. — С. 67. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Алена Пятроўна Сушко // Крый мой Магілёўшчына Архівавана 4 лістапада 2018.
- История кафедр педиатрии, педиатрии ФПК и ПК и педиатрии № 2. (руск.) // Сайт ВДМУ
- Сушко Елена Петровна (руск.) // Праект «Партизаны Беларуси»
- Сушко Елена Петровна (руск.) // Праект «Память народа»
- Сушко Елена Петровна // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Славы III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Педыятры СССР
- Педыятры Беларусі
- Вынаходнікі Беларусі
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Аўтары падручнікаў
- Капітаны СССР