Алесь Галуза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Галуза
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 верасня 1911(1911-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, настаўнік

Алесь Галуза (сап. Аляксандр Пятровіч Галуза, 4 верасня 1911, в. Новыя Дарогі, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — ?) — беларускі пісьменнік, настаўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Новадарожскую пачатковую і Старадарожскую сямігадовую школы.

У 1933 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі ў 1935 годзе застаўся ў Мінску. Працаваў столярам на мэблевым камбінаце і адначасова займаўся на вячэрнім аддзяленні рабфака. У 1938 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута.

Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны на працу ў Дварышчанскую няпоўную сярэднюю школу Дзяржынскага раёна.

У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў накіраваны на працу ў Негарэльскую сярэднюю школу.

У 1949 годзе быў незаконна рэпрэсіраваны і адпраўлены на поўнач, дзе працаваў у шахтах Варкуцінскага вугальнага басейна.

Пасля рэабілітацыі працаваў настаўнікам у Негарэльскай сярэдняй школе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першае апавяданне «Упаляваў» было надрукавана ў Стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень» у 1962 годзе. З таго часу многія апавяданні і казкі пісьменніка былі надрукаваны на старонках раённай газеты «Сцяг Кастрычніка», часопісах «Вясёлка» і «Бярозка».

У 1971 годзе выйшла першая кніжка А. Галузы — «Штукары», у 1978 годзе — "Шыльда на дроце. У 1993 г. у часопісе «Маладосць» змешчана аўтабіяграфічная аповесць «Дарога праз пакуты»[1].

Твора[правіць | правіць зыходнік]

  • Галуза, А. Штукары : апавяданні / Алесь Галуза.-Мінск : Беларусь,1971.-78с.
  • Зборнік апавяданняў пра жыцце, вучобу, дапамогу дарослым у працы школьнікаў 70-х гадоў ХХ ст.
  • Галуза, А. Шыльда на дроце : апавяданні / Алесь Галуза.-Мінск : Маст.літ.,1978.-88с.
  • Апавяданні пра вялікія і малыя падзеі, у якіх ужо відаць характар чалавека, пра ўчынкі, якія нясуць у сабе пачатак таго, што дарослыя называюць мараллю, мужнасцю, годнасцю. Аўтар расказвае пра сапраўднае сяброўства, пра штодзенныя адкрыцці, якія адбываюцца ў цудоўным свеце, што называецца дзяцінствам.
  • Галуза, А. Абноўка: апавяданне / А. Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-15 красавіка.
  • Галуза, А. Аварыя: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1991.-16 лютага.
  • Галуза, А. Баравінка: апавяданне / А. Галуза.-1971.-12 чэрвеня.
  • Галуза, А. Бумажнік: апавяданне // Сцяг Кастрычніка.-1963.-29 жніўня.-С. 4.
  • Галуза, А. Ведзьма : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-10 кастрычніка.
  • Галуза, А. Дарога праз пакуты / Алесь Галуза // Маладосць.-1993.-№ 2,3.
  • Галуза, А. І яна любіць ласку : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-13 кастрычніка.
  • Галуза, А. Каляровая паштоўка: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1989.-12 сакавіка.
  • Галуза, А. Крылы: гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-8 жніўня.
  • Галуза, А. Марыся: гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1986.-8 сакавіка.
  • Галуза, А. Медаль: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-4 красавіка.
  • Галуза, А. Пераблыт: гумарыстычнае апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1986.-20 лютага.
  • Галуза, А. Пра казку і байку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-22 чэрвеня.
  • Галуза, А. Рукавічка : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1991.-20 студзеня.
  • Галуза, А. Сахачык : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1988.-20 верасня.
  • Галуза, А. Стрэл … у хаце : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1989.-6 мая.
  • Галуза, А. Чаму пеўнік прыгажэйшы за курачку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-18 верасня.
  • Галуза, А. Чый след? : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1988.-10 чэрвеня.
  • Галуза, А. «Штукары» : апавяданне / А. Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1965.-25 лістапада.
  • Галуза, А. Шыка і Кеша : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-3 сакавіка.
  • Галуза, А. Яблыкі : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-26 жніўня.
  • Галуза, А. Як завецца тая вёска? : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-27 красавіка.
  • Галуза, А. Як песня, як музыка : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-5 снежня.
  • Галуза, А. Як сякера шукала прыгожую ёлку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1990.-24 лістапада.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шыльда на дроце : апавяданні / Алесь Галуза; [мастак А. А. Аблажэй]. — Мінск, 1978. (Інфармацыя: форма імя на рускай мове — Галуза Александр Петрович.)