Альвара дэ Сааведра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маршрут падарожжа Альвара дэ Сааведры

Áльвара дэ Саавéдра Серóн (ісп.: Álvaro de Saavedra Cerón; памёр 1529) — адзін з еўрапейскіх даследчыкаў Ціхага акіяна.

Дата і месца яго нараджэння дакладна невядомыя. У 1526 годзе ён суправаджаў свайго стрыечнага брата — Эрнана Картэса — у Новую Іспанію. У 1527 годзе Картэс падрыхтаваў экспедыцыю пад пачаткам Альвара дэ Сааведра, якая павінна была знайсці новыя землі ў Паўднёвых морах. 31 кастрычніка 1527 г. экспедыцыя на трох караблях адплыла з Новай Іспаніі ў Ціхі акіян і прайшла ўздоўж паўночнага берага вострава Новая Гвінея (які іспанцы назвалі Isla del Oro). 3 кастрычніка 1528 г. адзінае ацалелае судна экспедыцыі дасягнула Малукскіх астравоў. Затым была зроблена спроба вярнуцца ў Новую Іспані, аднак адваротны паўночна-ўсходні вецер аднёс карабель назад да гэтых астравоў. Праз некалькі дзён Альвара дэ Сааведра распачаў другую спробу вярнуцца. Спачатку ён паплыў да Новай Гвінеі, дзе атрымаў ваду і правізію ад абарыгенаў, а адтуль адправіўся на паўночны ўсход, наведаўшы Маршалавы Астравы і Астравы Адміралцейства, але ад атола Эніветак паўночна-ўсходні вецер зноў вярнуў карабель да Малукскіх астравоў. У 1529 экспедыцыя паспрабавала яшчэ раз вярнуцца ў Новую Іспанію, але карабель трапіў у зону дрэннага надвор'я і пацярпеў крушэнне.