Маршалавы Астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Маршалавы Астравы
Aolepān Aorōkin M̧ajeļ (марш.)
Republic of the Marshall Islands (англ.)
Flag of the Marshall Islands.svg Герб Маршалавых Астравоў
Сцяг Маршалавых Астравоў Герб Маршалавых Астравоў

Каардынаты: 9°10′08″ пн. ш. 167°38′41″ у. д. / 9.168889° пн. ш. 167.644722° у. д. (G) (O) (Я)

LocationMarshallIslands.png
Дэвіз: «Jepilpilin ke ejukaan (Дасягненне праз агульнае намаганне, маршальскі)»
Гімн: «Forever Marshall Islands»
Дата незалежнасці 21 кастрычніка 1986 (свабодная асацыяцыя з ЗША)
Афіцыйныя мовы маршальская, англійская
Сталіца Маджура
Найбуйнейшыя гарады Маджура
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт Крыстафер Лоік
Плошча
• Усяго
213-я ў свеце
181 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2003)
Шчыльнасць

56 429 чал. (205-я)
326 чал./км²
ВУП
  • Разам (2001)
  • На душу насельніцтва

$115 млн.  (220-ы)
$1600
Валюта Долар ЗША
(USD, код 153)
Інтэрнэт-дамен .mh
Тэлефонны код +692
Часавы пояс +12

Рэспубліка Маршалавы Астравы — ціхаакіянская дзяржава ў Мікранезіі. Мяжуе на захадзе і паўднёвым-захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Фэдэратыўных Штатаў Мікранезіі, на поўдні з тэрытарыяльнымі водамі Кірыбаці, у астатніх частках - з нейтральнымі водамі Ціхага акіяна. Працягласць прыбярэжнай паласы - 370,4 км. Рэспубліка Маршалавы Астравы размешчана на 29 атолах і 5 астравах архіпелага Маршалавы астравы, які складаецца з ланцугоў Ралік і Ратак. Агульная плошча сушы - 181,3 км ²; тэрыторыі, занятай лагунамі, - 11.673 км ². Насельніцтва Маршалавых астравоў - 63174 чал. (2008, ацэнка). Сталіца - Маджура.

Гісторыя [правіць]

Першыя еўрапейцы з’явіліся на астравах у 1529 г. (іспанская экспедыцыя А.Сааведры), у 1788 г. даследаваны англічанінамі Дж.Маршалам (адмюль назва). У 1855 г. афіцыйна перададзены Іспаніі, якая пасля іспана-амерыканскай вайны 1898 г. прадала іх Германіі. У 1914 г. астравы акупіравала Японія, якая ў 1920 г. атрымала ад Лігі Нацый мандат на кіраванне імі. У 2-ю сусветную вайну акупіраваны ў 1945 г. ЗША. З 1947 г. паводле рашэння Савета Бяспекі ААН падапечныя тэрыторыі ЗША (у складзе падапечнай тэрыторыі Ціхаакіянскія астравы). З 1979 г. Рэспубліка Маршалавы астравы. З 1983 г. «свабодная асацыіраваная» з ЗША тэрыторыя. У 1986 г. спынена апекаванне ЗША, астравы атрымалі ўнутранае самакіраванне. З 1991 г. член ААН.

Спасылкі [правіць]

Спасылкі на англійскай мове [правіць]

Шаблон:Астравы Маршалавых Астравоў Шаблон:Былыя мандатныя тэрыторыі