Аль-Джазіра
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аль-Джазіра | |
| الجزيرة | |
| Краіна | |
|---|---|
| Дата пачатку вяшчання | |
| Заснавальнік | |
| Кіраўнікі |
генеральны дырэктар Вадах Ханфар |
| Сайт | |
Аль-Джазіра (араб. الجزيرة) — міжнародная тэлекампанія са штаб-кватэрай у горадзе Доха, сталіцы Катара. Створана ў 1996 годзе па ўказе эміра Катара.
Вядомая ў заоднім свеце стала пасля таго, як пачала асвятляць авія- і ракетныя ўдары войскаў кааліцыі па Афганістане і трансляцыі заяў Усамы бін Ладэна ў эфіры тэлеканала.
Назва «Аль-Джазіра» у перакладзе з арабскай азначае «востраў» і мае на ўвазе скарачэнне ад арабскага الجزيرة العربية (аль-Джазіра аль-Арабія) - традыцыйнай арабскай назвы Аравійскага паўвострава, на якім размешчаны Катар.
У кампаніі ёсць свой сайт у інтэрнэце, які мае з 2003 таксама англамоўную версію - цяпер афіцыйны сайт канала Al Jazeera English.
У сетку Аль-Джазіра ўваходзяць некалькі каналаў:
- Al Jazeera - міжнародны канал навін на арабскай мове.
- Al Jazeera English - глабальны інфармацыйны тэлеканал на англійскай мове.
- Al Jazeera Documentary Channel - канал, які прадстаўляе дакументальныя фільмы на арабскай мове.
- Al Jazeera Sports - папулярны спартыўны канал на арабскай мове.
- Al Jazeera Mobasher (або Al Jazeera Live) - палітычны канал (своеасаблівы аналаг C-SPAN ці BBC Parliament).
- Al Jazeera Children's Channel - канал для дзяцей.
- Baraem - дзіцячы канал для малодшага дашкольнага ўзросту на арабскай мове.
- Al Jazeera Balkans - міжнародны канал навін на сербскай мове.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт(ар.)
- Афіцыйны сайт(англ.)
- Сайт дзіцячага канала Baraem
| Гэта пачатак артыкула пра кампанію або прадпрыемства. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |