Аравійскі паўвостраў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аравійскі паўвостраў | |
| Каардынаты: | |
| Акваторыі | Чырвонае мора, Персідскі заліў, Аравійскае мора, Аманскі заліў, Адэнскі заліў |
| Плошча | 3 250 000 км² |
| Краіны | |
Араві́йскі паўво́страў (араб.: شبه الجزيرة العربية, Шібх аль-джазӣра аль-Арабійя), таксама Ара́вія — паўвостраў у Паўднёва-Заходняй Азіі. З'яўляецца найбуйнейшым паўвостравам у свеце.
На усходзе абмежаваны Персідскім і Аманскім залівамі. З поўдня абмываецца Аравійскім морам і Адэнскім залівам, з захаду — Чырвоным морам.
Назву атрымаў ад гістарычнай вобласці Аравія, якая ў старазапаветныя часы ахоплівала ўвесь Аравійскі паўвостраў і паўднёвую частку сучаснага Ірака і была населеная рознымі качавымі плямёнамі.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аравійскі паўвостраў
| Гэта пачатак артыкула пра геаграфію Азіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |