Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў
Аляксандр Аляксееў | |
---|---|
Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў |
Род дзейнасці | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1978[1] (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Прэмія «За духоўнае адраджэнне» (студзень 2005) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў (нар. 14 лістапада 1978, Казань, Расійская Федэрацыя) — беларускі фатограф, выдавец, дызайнер, журналіст, рэжысёр, кандыдат эканамічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 лістапада 1978 года ў г. Казань, у сям’і вайскоўца. З 1979 года сям’я пераехала ў Беларусь. У 2000 годзе скончыў факультэт менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У 2000 годзе ўзнагароджаны медалём Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі «За лепшую навуковую працу» сярод маладых вучоных па выніках адкрытага ўсерасійскага конкурсу. У 2004 годзе абараніў дысертацыю, прысуджана навуковая ступень кандыдата эканамічных навук. З 2001 года пачаў працаваць на беларускім тэлебачанні. З’яўляўся вядучым і рэжысёрам праграмы «Знята!»,[2] рэдактарам тэлевізійных праектаў «Наша спадчына», «Новая калекцыя», «Эпоха». З 2001 года акрэдытаваны ў якасці беларускага фатографа і журналіста на міжнародных кінафестывалях у Кане, Берліне і Венецыі. З 2003 года ў якасці сааўтара сумесна з Алегам Лукашэвічам рэалізуе мастацкі праект «Спадчына Беларусі» (па міжнароднаму прадстаўленні гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі), які ўключае выданне прэзентацыйных альбомаў, правядзенне міжнародных фотавыставак, вытворчасць дакументальных фільмаў і тэлевізійных праграм для міжнароднай аўдыторыі. У студзені 2005 года стаў Лаўрэатам Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».[3] З 2007 года з’яўляецца беларускім выдаўцом[4]. Сумесна з Алегам Лукашэвічам арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64 Канскім кінафестывалі. У маі 2011 года стаў намеснікам кіраўніка Нацыянальнага павільёна. З 2012 года працуе ў беларускай дакументалістыцы ў якасці рэжысёра. У 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці рэжысёр.
Выстаўкі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»
[правіць | правіць зыходнік]- 2003 год
- Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Адкрыццё праекта серыяй фотавыставак: «Храмы Беларусі», «Сядзібы і ратушы Беларусі», «Палацы і замкі Беларусі» (Мінск, Беларусь);[5]
- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь);
- Саюз мастакоў Арменіі (Ерэван, Арменія);[6]
- Віцебскі абласны краязнаўчы музей (Віцебск, Беларусь);
- Дом-музей мастака Іліі Рэпіна ў Здраўнёва (Беларусь).
- 2004 год
- Штаб-кватэра ЮНЕСКА ў Парыжы. Выстаўка ў гонар 50-годдзя ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА (Парыж, Францыя);[7]
- У палацы графа Тызенгаўза ў Паставах адкрыта пастаянна дзеючая фотаэкспазіцыя «Спадчына Беларусі» — дар аўтараў гораду (Паставы, Беларусь);
- Нацыянальная акадэмія Св. Цэцыліі, выстаўка ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь (Рым, Італія);[8]
- Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь).[9]
- 2008 год
- Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь);
- Дом Пушкіна ў Лондане, у рамках акцыі «Адкрый Беларусь» (Вялікабрытанія);[10]
- Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (Гомель, Беларусь);[11]
- Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (Полацк, Беларусь);[12]
- Удзел у міжнароднай выстаўцы «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь);
- Віляноўскі палац, (Варшава, Польшча).
- 2014 год
- На арт-агароджы парку Чалюскінцаў пад адкрытым небам у Мінску. Фотавыстаўка, якая складаецца з 60 фотаздымкаў (памер 3х2 метра) экспанавалася год, (Мінск, Беларусь).[13]
- 2015 год
- На агароджы Усіхсвяцкага храма пад адкрытым небам, (Мінск, Беларусь).[14]
- На арт-агароджы парку Чалюскінцаў пад адкрытым небам у Мінску. Былі прадстаўлены 60 фатаграфій прысвечаныя чатыром беларускім помнікам, занесеных у Сусветны спіс культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА: Белавежская пушча, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Геадэзічная дуга Струвэ.[15]
- 2016 год
- Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь);[16]
- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Фотавыстаўка для дыпламатычных прадстаўнікоў дзяржаў свету (Мінск, Беларусь).[17]
Кнігі-альбомы мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 3000 экз.)
- 2005 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 2-е і 3-е выданне (агульны тыраж 6000 асобнікаў.)
- 2005 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 3000 экз.)
- 2006 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 4-е выданне (наклад 3000 экз.)
- 2007 — «Спадчына Беларусі. Скарбы» на бел. і англ. мовах (наклад 3000 экз.)
- 2007 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 5-е і 6-е выданне (наклад 8000 экз.)
- 2007 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 2-е выданне (наклад 3500 экз.)[18]
- 2009 — «Скарбы Беларусі» на бел. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 3000 экз.)[19]
- 2009 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 3-е выданне (наклад 3000 экз.)
- 2010 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 4-е выданне (наклад 5000 экз.)
- 2013 — «Скарбы Беларусі» на бел. і англ. мовах 2-е выданне (наклад 1000 экз.)
- 2013 — «Скарбы Беларусі» на рус. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 1000 экз.)
- 2014 — «Скарбы Беларусі» на рус. і англ. мовах 2-е выданне (наклад 1000 экз.)
- 2015 — «Спадчына Беларусі» на бел., рус. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 1000 экз.)
Агульны наклад на снежань 2015 года складае 44,5 тыс. асобнікаў.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар сцэнарыя
2012
- «Беларускі балет. Гісторыя»
- «Гісторыя беларускай оперы»
- рэжысёр
2013
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2005 — Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»;[22]
- 2005 — Дыплом ім. Францыска Скарыны на 45-м Рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі»;
- 2005 — Дыплом II ступені на V конкурсе журналістаў, арганізаваным Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь;
- 2006 — Дыплом Пераможцы і ганаровы медаль на IX Еўразійскім тэлефоруме ў Маскве за фільм «Эпоха Марка Шагала»;[23]
- 2008 — Дыплом I ступені на V Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Маскве за кнігу-альбом «Спадчына Беларусі. Скарбы»;[24]
- 2010 г. — Намінаваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь за мастацкі праект «Спадчына Беларусі»;[25]
- 2014 — Дыплом III ступені на XI Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Маскве за кнігу-альбом «Скарбы Беларусі»;[26]
- 2015 — Дыплом Пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд» на 54-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Мінску за кнігу-альбом «Скарбы Беларусі»;[27]
- 2016 — Дыплом Пераможцы ў намінацыі лепшы дызайнер кнігі з уручэннем памятнага знака-сімвала «Залаты Фаліянт» на 55-ым Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі — 2016» у Мінску за дызайн кніг-альбомаў «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», «Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль», «Спадчына Беларусі».[28]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aljaksandr A Aljakseeŭ // VIAF ID
- ↑ Проект Александра Алексеева получился весьма многообещающим. «Беларусь сегодня»,08.04.2005
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь № 8 от 7 января 2005
- ↑ Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
- ↑ Сено на асфальте. «Беларусь сегодня», 18.03.2003
- ↑ Об открытии в Армении фотовыставки «Наследие Беларуси». Министерство иностранных дел Республики Беларусь
- ↑ Выставка фоторабот Олега Лукашевича и Александра Алексеева «Наследие Беларуси—диалог культур» в Штаб-квартире ЮНЕСКО в Париже. Агентство «AFN», 07.05.2004
- ↑ Белорусская делегация с рабочим визитом посетит Италию. Агентство «AFN», 21.10.2004
- ↑ Бестселлер о родине. «Беларусь сегодня», 16.11.2004
- ↑ Наследие Беларуси в Лондоне. Агентство «Интерфакс», 05.03.2008 Архівавана 3 чэрвеня 2016.
- ↑ Открытие фотовыставки «Наследие Беларуси» состоялось в Гомельском дворцово-парковом ансамбле. Агентство «Белта», 04.04.2008
- ↑ В Национальном Полоцком историко-культурном музее-заповеднике с успехом прошла презентация альбома «Спадчына Беларусі. Скарбы». Белтелерадиокомпания, 08.05.2008
- ↑ Уникальный выставочный проект. Информационное агентство «Интерфакс», 08.05.2014 Архівавана 25 сакавіка 2016.
- ↑ Фотовыставку «Спадчына Беларусі» Александра Алексеева и Олега Лукашевича, можно лицезреть на ограждении Всехсвятской церкви. Агентство «Минск-новости» 06.04.2015 Архівавана 22 красавіка 2016.
- ↑ Выставка «Спадчына Беларусі ў сусветным спісе ЮНЕСКА». Агентство «Минск-новости» 22.05.2015 Архівавана 22 красавіка 2016.
- ↑ Презентация книги-альбома «Наследие Беларуси» в Национальном историческом музее Республики Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2016. Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ В МИД открылась фотовыставка проекта «Спадчына Беларусі». Агентство «Белта», 21.03.2016
- ↑ Алексеев, А.А, Лукашевич, О. В. Наследие Беларуси ISBN 978-985-454-338-2. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Аляксееў, А., Лукашэвіч, А. Скарбы Беларусі ISBN 978-985-90180-2-2. Архівавана 3 мая 2016.
- ↑ В основе фильма режиссера А. Алексеева лежит масштабная научно-исследовательская работа Архівавана 24 красавіка 2016.
- ↑ Премьера документального фильма «Тысячелетний Заславль». «Минский курьер», 09.08.2013(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2016. Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ Аб прысуджэннi прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2004 года. «Беларусь сегодня», 07.01.2005
- ↑ фильмов документального проекта «Эпоха» признан лучшим на IX Евразийском телефоруме в Москве. Белтелерадиокомпания, 08.11.2006(недаступная спасылка)
- ↑ Диплом I степени — А. Алексеев, О. Лукашевич «Спадчына Беларусі. Скарбы» Архівавана 18 ліпеня 2014.
- ↑ Проект творческого дуэта выдвинут на соискание Государственной премии. «Беларусь сегодня», 25.03.2010
- ↑ XI международный конкурс «Искусство книги» государств-участников СНГ Архівавана 22 красавіка 2016.
- ↑ В номинации «Фотовзгляд» победителем назван фотоальбом Александра Алексеева, Олега Лукашевича «Сокровища Беларуси» Архівавана 29 лістапада 2020.
- ↑ Определены также лучшие дизайнеры книги — ими стали Олег Лукашевич и Александр Алексеев, 25.02.2016 Архівавана 15 мая 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Страна замков в фотообъективе авторов проекта «Наследие Беларуси». Агентство «Минск-Новости», 09.03.2016 Архівавана 20 красавіка 2016.
- Арт-проект Олега Лукашевича и Александра Алексеева открывает новые страницы «Спадчыны Беларусі». Первый канал «Панорама», 03.02.2016
- Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч прадставілі новую кнігу-альбом з серыі вядомага мастацкага праекта. Журнал «Беларусь», 14.03.2016
- Авторы проектов, посвященных культурному наследию Беларуси. Телеканал СТВ, 18.01.2016 Архівавана 13 красавіка 2016.
- С 2001 года журналисты исследуют историю Беларуси. Национальный художественный музей Республики Беларусь Архівавана 22 красавіка 2016.
- Бестселлер о Беларуси. Александр Алексеев и Олег Лукашевич 15 лет собирают в фокус свою страну."Минский курьер", 11.03.2016 Архівавана 12 сакавіка 2016.
- Александр Алексеев и Олег Лукашевич показывают Беларусь в непривычном ракурсе."Беларусь сегодня", 22.04.2010
- Уникальный выставочный проект. Информационное агентство «Интерфакс», 08.05.2014 Архівавана 25 сакавіка 2016.
- Фото белорусских памятников архитектуры Архівавана 19 красавіка 2016.
- Презентер Арг-Лимуда Александр Алексеев Архівавана 22 красавіка 2016.
- Творческая группа Олега Лукашевича и Александра Алексеева исследовала многочисленные архивы в Беларуси, России и Франции. «Литовский курьер», 27.11.2014
- Презентация фотоальбома «Спадчына Беларусі. Скарбы». Агентство «Белапан», 31.01.2008 Архівавана 20 красавіка 2016.
- Главное — открыть многообразие Беларуси, показать ее уникальность. Агентство «Белапан», 04.05.2014 Архівавана 20 красавіка 2016.
- «Спадчына Беларусі» — фотоальбом-сувенир, который не стыдно подарить иностранцу. Телеканал «СТВ», 25.11.2011 Архівавана 7 мая 2016.
- «Художники Парижской школы. Уроженцы Беларуси» Архівавана 26 лістапада 2020.
- Премьера документального фильма Александра Алексеева «Архитектор Лангбард. Невостребованный архив». Агентство Еврейских Новостей, 31.03.2013 Архівавана 17 красавіка 2016.
- Александр Алексеев, автор масштабного художественного проекта под названием «Наследие Беларуси». Первый канал «Панорама», 21.03.2016
- Лучшими дизайнерами признаны — Олег Лукашевич и Александр Алексеев. Агентство «Белта», 12.02.2016
- В Министерстве иностранных дел Республики Беларусь открылась фотовыставка проекта «Наследие Беларуси». 21.03.2016
- Хранить вечно! «Беларусь сегодня», 18.03.2008
- Асобы
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Рэжысёры Беларусі
- Рэжысёры XXI стагоддзя
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Журналісты XXI стагоддзя
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Казані
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Фатографы Беларусі
- Выдаўцы Беларусі
- Дызайнеры Беларусі
- Кандыдаты эканамічных навук