Алег Вацлававіч Лукашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Лукашэвіч
Алег Вацлававіч Лукашэвіч
Алег Лукашэвіч на Канскім кінафестывалі
Алег Лукашэвіч на Канскім кінафестывалі
Імя пры нараджэнні Алег Вацлававіч Лукашэвіч
Род дзейнасці журналіст, кінарэжысёр
Дата нараджэння 27 сакавіка 1972(1972-03-27) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССР Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Вацлававіч Лукашэвіч (27 сакавіка 1972, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі тэлевядучы, рэжысёр, журналіст, фатограф, выдавец, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са снежня 1994 года пачаў працаваць на беларускім тэлебачанні. У 1995 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996 годзе паспяхова прайшоў навучанне па спецыяльнасці — аператар і рэжысёр тэлебачання ў Міжнародным адукацыйным цэнтры «CIRNEA» у Парыжы.

Алег Лукашэвіч стаў першым беларускім журналістам, акрэдытаваным на Міжнародным Канскім кінафестывалі ў маі 1996 года. Пастаянныя акрэдытацыі на прэстыжных міжнародных кінафестывалях у Канах, Берліне і Венецыі дазволілі Лукашэвічу непасрэдна мець зносіны з зоркамі першай велічыні. Ён праінтэрв’юіраваў шматлікіх класікаў сусветнага кіно, сярод іх: Пітэр Грынуэй, Вім Вендэрс, Пол Верховен, Кшыштаф Занусі, Такэсі Кітана, Катрын Брэя, Мікіта Міхалкоў, Педра Альмадовар, Кен Лоўч, Анджэй Вайда, Аляксандр Сакураў і інш.

Алег Лукашэвіч і кінарэжысёр Пол Верхувен, Венецыянскі кінафестываль, верасень 2007 года

П’ер Кардэн, Карл Лагерфельд, Патрысія Каас, Джулія Орманд, Шэран Стоўн, Эмануэль Беар, Азія Арджэнта — гэта няпоўны спіс знакамітасцей, з якімі сустракаўся Алег Лукашэвіч.

Па яго ініцыятыве і запрашэнні ў лютым 2001 і верасні 2002 года Мінск з прэм’ернымі паказамі наведаў сусветна вядомы кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.

У лістападзе 2005 года ўзначальваў Журы кінапрэсы на XII Міжнародным Мінскім кінафестывалі «Лістапад».[1]

З чэрвеня 2001 года Лукашэвіч узначальвае творчае аб’яднанне Першага тэлеканала. Ён стварыў шэраг тэлепраектаў («Новая калекцыя», «Наша спадчына», «Знята!», «Эпоха»). З 2003 года сумесна з Аляксандрам Аляксеевым рэалізуе мастацкі праект «Спадчына Беларусі», які ўключае правядзенне фотавыстаў, выданне альбомаў, вытворчасць тэлевізійных фільмаў і праграм.[2]

З лістапада 2010 года Алег Лукашэвіч з’яўляецца членам Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[3] Сумесна з Аляксандрам Аляксеевым арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64-м Канскім кінафестывалі. У маі 2011 стаў кіраўніком Нацыянальнага павільёна.[4] У 2012 прыступіў да працы над дакументальна-асветніцкім праектам «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі». У маі 2014 года адбылася прэм’ера цыкла з 9 фільмаў. Музыку да праекта прадаставіла Мадонна, з ёй было падпісана пагадненне. У 2016—2017 гг. стварыў 10 фільмаў з цыкла «Сучаснае мастацтва Беларусі», у студзені-лютым 2018 г. адбылася прэм’ера праекта на тэлеканале «Беларусь-3».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 — «Эпоха Марка Шагала»[5], «Прападобная Еўфрасіння Полацкая», «Луіс Маер. Леў Галівуду»[6], «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі»;
  • 2007 — «Тадэвуш Касцюшка. Вяртанне героя»[7];
  • 2008 — «Адам Міцкевіч», «Ігнат Дамейка»[8];
  • 2009 — «Мікалай Судзілоўскі-Русель»[9] «Кшыштаф Занусі. Майстру — 70!»[10];
  • 2010 — «Барыс Забораў. Доўгая дарога дамоў», «Знакаміты-невядомы. Іван Хруцкі», «Радзівілы. Партрэтная галерэя»[11];
  • 2011 — «Радзівілы. Нясвіжскія ўладанні. Касцёл Божага цела», «Парыжская школа. Мастакі з Беларусі», «Эпоха Максіма Багдановіча»[12];
  • 2012 — «Эпоха Напалеона Орды», «Беларускі балет. Гісторыя», «Гісторыя беларускай оперы».

Тэлевізійныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996—2004 «Новая калекцыя»
  • 2001—2004 «Наша спадчына»
  • 2004—2006 «Знята!»
  • 2006—2012 «Эпоха»
  • 2010 — «Зоркі 60 Берлінскага кінафестывалю», «Вынікі 63 Канскага кінафестывалю», «Зоркі 63 Канскага кінафестывалю»[13], «Зоркі 67 Венецыянскага кінафестывалю»
  • 2011 — «Вынікі 61 Берлінскага кінафестывалю», «Зоркі 61 Берлінскага кінафестывалю», «Вынікі 64 Канскага кінафестывалю», «Зоркі 68 Венецыянскага кінафестывалю», «Аляксандр Сакураў. Заваяванне Венецыі»

Выстаўкі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»[правіць | правіць зыходнік]

2003 год — адкрыццё праекта ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску серыяй выставак:

2004 год:

  • Штаб-кватэра ЮНЕСКА ў Парыжы, Выстаўка ў гонар 50-годдзя ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА
  • У палацы Тызенгаўзаў у Паставах адкрыта ўвесь час дзеючая фотаэкспазіцыя «Спадчына Беларусі», дарунак аўтараў гораду
  • Нацыянальны музей музычных інструментаў у Рыме (Італія), выстаўка ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Італіі
  • Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

2008 год:

2010 год:

  • Мастацкі праект «Спадчына Беларусі» намінаваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь 2010 года.[16]

Кнігі-альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 — «Спадчына Беларусі» 1-е выданне (тыраж 3000 экз.)
  • 2005 — «Спадчына Беларусі» 2-е і 3-е выданне (агульны тыраж 6000 экз.)
  • 2005 — «Спадчына Беларусі»[17] 1-е выданне (тыраж 3000 экз.)
  • 2006 — «Спадчына Беларусі» 4-е выданне (тыраж 3000 экз.)
  • 2007 — «Спадчына Беларусі. Скарбы»[18] (тыраж 3000 экз.)
  • 2007 — «Спадчына Беларусі» 5-е і 6-е выданне (тыраж 8000 экз.)
  • 2007 — «Спадчына Беларусі» 2-е выданне (тыраж 3500 экз.)
  • 2009 — «Скарбы Беларусі»[19] 1-е выданне (тыраж 3000 экз.)
  • 2009 — «Спадчына Беларусі» 3-е выданне (тыраж 3000 экз.)
  • 2010 — «Спадчына Беларусі» 4-е выданне (тыраж 5000 экз.)
  • 2013 — «Скарбы Беларусі» 2-е выданне (1000 экз.)

Агульны тыраж на чэрвень 2013 года складае 41,5 тыс. асобнікаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 — лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»;
  • 2005 — дыплом імя Францыска Скарыны 45 Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»;
  • 2002, 2003, 2008 — Ганаровы дыплом і ўзнагарода імя Ежы Гедройца за добрасумленнасць і ўніверсальную веліч публіцыстыкі ў вобласці культуры;
  • 2002, 2003 — першая прэмія за серыю гістарычных праграм «Наша спадчына» (Пасольства Польшчы);
  • 2006 — дыплом пераможца і ганаровы медаль на IX Еўразійскім тэлефоруме ў Маскве за фільм «Эпоха Марка Шагала»;
  • 2009 — дыплом з адзнакай на IX конкурсе імя Ежы Гедройца за фільм «Эпоха Адама Міцкевіча»[20];
  • 2010 — намінаваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь за мастацкі праект «Спадчына Беларусі»[21];
  • 2011 — дыплом пераможца VII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» за фільм «Эпоха. Знакаміты-невядомы. Іван Хруцкі»[22];
  • 2012 — дыплом пераможца VIII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» за фільм «Эпоха Максіма Багдановіча».

Зноскі

  1. «Золата» «Лістапада» атрымаў фільм Станіслава Гаварухіна — БДГ Дзелавая газета(недаступная спасылка)
  2. Шукальнікі скарбаў / Народная газета(недаступная спасылка)
  3. Навіны «Белтэлерадыёкампанія»(недаступная спасылка)
  4. Нацыянальны павільён Беларусі адкрыўся на Канскім кінафестывалі
  5. Першы — на першым месцы | Версія для друку | 21.by Архівавана 5 сакавіка 2016.
  6. Сёння на Першым тэлеканале пачынаецца паказ фільма пра Луіса Маера :: НАВІНЫ TIGA.BY / Грамадства Архівавана 1 лістапада 2013.
  7. БТ паказвае фільм «Тадэвуш Касьцюшка. Вяртаньне героя» — Наша Ніва: першая беларуская газета
  8. Фільм пра Дамейка здымалі ў сямі краінах // KP.RU — Беларусь
  9. Хранікальна-дакументальны цыкл «Эпоха. Мікалай Судзілоўскі-Русель» з аўторка па чацвер у 22:45 на Першым! | Белтэлерадыёкампанія на interfax.by Архівавана 2 лістапада 2013.
  10. Адзін дзень Кшыштафа Занусі. Беларуская тэлеверсія — Навіны Барысава Архівавана 2 лістапада 2013.
  11. Дакументальны цыкл «Эпоха», Алег Лукашэвіч, Радзівілы, Нясвіж | Белтэлерадыёкампанія на interfax.by Архівавана 14 ліпеня 2014.
  12. >, «Аляксандр Сакураў. Заваяванне Венецыі»(недаступная спасылка)
  13. 7 дзён — газета для ўсёй сям’і Архівавана 21 студзеня 2011.
  14. Праект «Спадчына Беларусі» ў Лондане
  15. Праект «Спадчына Беларусі» ў Варшаве
  16. Мастацкі праект Першага канала «Спадчына Беларусі» высунуты на сушуканне Дзяржаўнай прэміі 2010 года(недаступная спасылка)
  17. Спадчына Беларусі Архівавана 4 сакавіка 2016.
  18. Звязда
  19. Скарбы Беларусi Архівавана 3 мая 2016.
  20. TUT.BY | НАВІНЫ — Фільм «Эпоха Адама Міцкевіча» ганараваны Дыплома з адрозненнем на IX конкурсе імя Гедройца — Культура — 2.04.2009, 17:46 Архівавана 25 жніўня 2009.
  21. Аляксееў Аляксандр Аляксеевіч, Лукашэвіч Алег Вацлававіч. Мастацкі праект «Спадчына Беларусі».
  22. Пераможцы 2011 года Архівавана 13 красавіка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]