Аляксандра Вячаславаўна Матвійчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Вячаславаўна Матвійчук
укр.: Олександра В'ячеславівна Матвійчук
Род дзейнасці праваабаронца
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1983(1983-10-08)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандра Вячаславаўна Матвійчук (укр.: Олександра В'ячеславівна Матвійчук; нар. 8 кастрычніка 1983, г. Боярка, Кіеўская вобласць) — украінская праваабаронца, лаўрэатка прэмій імя Васіля Стуса і «Абаронца дэмакратыі».

Старшыня арганізацыі «Цэнтр грамадзянскіх свабод», якая ў 2022 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію міру[3]. Працуе над пытаннем правоў чалавека ва Украіне і рэгіёне АБСЕ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандра Матвійчук нарадзілася 8 кастрычніка 1983 года ў горадзе Боярка Кіеўскай вобласці.

Скончыць Украінскі гуманітарны ліцэй (з адзнакай), юрыдычны факультэт (2007, з адзнакай) і аспірантуру кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права (2010) Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, Школу заканатворчасці Інстытута заканадаўства Вярхоўнай Рады Украіны (2011), Стэнфардскі ўніверсітэт (2018, Праграма ўкраінскіх новых лідэраў Цэнтра па пытаннях дэмакратыі, развіцця і вяршэнства права (CDDRL) Стэнфардскага універсітэта)[4].

На чацвёртым курсе навучання ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі праводзіла трэнінгі ад «Фонда правоў чалавека». Пры гэтым паспявала кіраваць студэнцкім самакіраваннем на юрыдычным факультэце і выкладаць Правазнаўства ў гімназіі ў роднай Боярцы[5]. 4 чэрвеня 2021 года была абраная кандыдатам для вылучэння на абранне членам Камітэта ААН супраць катаванняў[6].

Старшыня праўлення Цэнтра грамадзянскіх свабод (з 2007); член Кансультатыўнага савета пры Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека (з 2012)[7]; каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «Еўрамайдан SOS», якая была створана ў адказ на жорсткі разгон студэнцкіх дэманстрантаў 30 лістапада 2013 года з мэтай аказання прававой дапамогі пераследуемым пратэстоўцам ва Украіне (з 2013).

Ініцыятар кампаніі # SaveOlegSentsov[8] (пасля вызвалення Алега Сянцова была перайменаваная ў #LetMyPeopleGo) для вызвалення ўкраінскіх палітвязняў.  

Аўтар шэрагу альтэрнатыўных справаздач для розных органаў ААН, Савета Еўропы, Еўрапейскага Саюза, АБСЕ і Міжнароднага крымінальнага суда[9].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат прэміі імя Васіля Стуса (2007) — за выдатныя дасягненні ў гэтай галіне, выразную грамадзянскую пазіцыю, актыўную прысутнасць ва ўкраінскай культурнай прасторы[10];
  • Дыплом лепшых ўсеўкраінскіх моладзевых грамадскіх арганізацый Украіны (2009, Дэбатная акадэмія) ;
  • Прэмія Сюра Ліндэбраке за дэмакратыю і правы чалавека, Каралеўства Нарвегія (2015)[11];
  • Лаўрэатк прэміі «Абаронца дэмакратыі» ад місій АБСЕ, Парламенцкая асамблея АБСЕ (2016)[12];
  • Прэмія «Адважная жанчына Украіны» ад амбасады ЗША (2017)[13];
  • Прэмія «За правільны лад жыцця» ад шведскага фонду Right Livelihood Award (2022)[14].

Зноскі

  1. ANNEX III Biographical data form of candidates to the Committee against Torture
  2. Bazán C. 8M | Oleksandra Matviichuk (Ucrania), abogada defensora de los derechos humanos — 2024. Праверана 9 сакавіка 2024.
  3. Олександра Матвійчук, голова нагородженого «Нобелем» ЦГС, закликала створити трибунал для Путіна та Лукашенка // Радіо Свобода. — 2022. — 7 жовтня.
  4. University, © Stanford. Ukrainian Emerging Leaders Cohort 2017-18 (англ.). fsi.stanford.edu. Архівавана з першакрыніцы 2 червня 2021. Праверана 31 мая 2021.
  5. Премійована за відвагу. Як Олександра Матвійчук здобуває перемоги на правозахисному фронті (укр.). Українська правда. Архівавана з першакрыніцы 26 грудня 2021. Праверана 31 мая 2021.
  6. Оголошення про результати добору кандидата для висунення на обрання членом комітету ООН проти катувань (руск.). minjust.gov.ua. Архівавана з першакрыніцы 9 червня 2021. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  7. Про створення консультативної ради (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 31 мая 2021.
  8. #SaveOlegSentsov: активісти направили листи кожному члену Європарламенту (укр.). www.ukrinform.ua. Архівавана з першакрыніцы 2 червня 2021. Праверана 31 мая 2021.
  9. Oleksandra Matviichuk | CivilMPlus (англ.) (26 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 серпня 2021. Праверана 16 жніўня 2021.
  10. Премія імені Василя Стуса (укр.). PEN Ukraine. Архівавана з першакрыніцы 17 квітня 2021. Праверана 16 жніўня 2021.
  11. Awarded for human rights efforts in Ukraine (англ.). Human Rights House Foundation. Архівавана з першакрыніцы 2 червня 2021. Праверана 31 мая 2021.
  12. Украинская активистка Александра Матвийчук получает премию “Защитник демократии” (руск.). Миссия США при ОБСЕ. Архівавана з першакрыніцы 19 квітня 2021. Праверана 31 мая 2021.
  13. Remarks by Ambassador Yovanovitch at the "Honoring Ukrainian Women of Courage" Event (англ.)(недаступная спасылка). U.S. Embassy in Ukraine. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 31 мая 2021.
  14. 2022 Announcement (англ.). Right Livelihood. Праверана 29 верасня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]