Украінцы
| Украінцы (українці) |
|
|---|---|
| Агульная колькасць | больш за 44 мільёны чалавек |
| Рэгіёны пражывання | Украіна Расія, Канада, Бразілія, ЗША, Казахстан, Малдова, Беларусь, Нямеччына, Партугалія |
| Мова | украінская |
| Рэлігія | хрысціянства (праваслаўе, каталіцтва, пратэстанства) |
| Блізкія этнічныя групы | беларусы, рускія |
УКРАІНЦЫ (па-ўкраінску: українці) — усходнеславянскі народ, які жыве ва Усходняй Еўропе, асноўнае насельніцтва Украіны.
Змест |
Мова [правіць]
Асноўная мова ўкраінцаў — украінская. Яна адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы славянскіх моў. Існуюць наступныя дыялекты:
- паўночны,
- паўднёва-заходні,
- паўднёва-ўсходні.
Пашырана таксама руская мова (Пераважна сярод гараджан Поўдня і Данбасу). Праз лексічную блізасць украінцы вольна разумеюць заходне-славянскія мовы, у прыватнасці польскую мову. Пісьменнасць — на аснове кірыліцы. Першыя ўзоры памятак стараўкраінскай мовы датуюцца ХІ стагоддзям.
Статыстыка [правіць]
Украінцы — адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх народаў агульнай колькасцю каля 44 мільёнаў. Большасць украінцаў, прыблізна 37 мільёнаў, жывуць ва Украіне, дзе складаюць больш за тры чвэрці насельніцтва. Найбуйнейшая ўкраінская супольнасць за мяжой Украіны знаходзіцца ў Расіі. Каля 3 мільёнаў расійскіх грамадзян лічаць сябе ўкраінцамі. Каля 2 мільёнаў украінцаў жывуць у Паўночнай Амерыцы (890 тысяч у ЗША і 1 мільён у Канадзе). Вялікая колькасць украінцаў жыве ў такіх краінах, як Бразілія (880,000), Казахстан (500,000), Малдова (450,000), Аргенціна (305,000), Польшча (300,000), Беларусь (250, 000) і Славакія (200,000). Украінскія дыяспары існуюць у Германіі, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Румыніі і Латвіі.
Выдатныя ўкраінцы [правіць]
- Юрый Драгобыч — мысліцель, рэктар Балонскага ўніверсітэта, першы ўкраінскі аўтар друкаванай кнігі-інкунабулы «Прагностік 1483 года»
- Грыгорій Скаварада — мысліцель, паэт, кампазітар.
- Тарас Шаўчэнка — мысліцель, паэт, мастак.
- Іван Франко — мысліцель, пісьменнік, грамадскі дзеяч.
- Леся Украінка — мысліцель, паэтэса.
- Пятро Сагайдачны — гетман, асветнік.
- Іван Мазепа — гетман, мецэнат.
- Міхайла Грушэўскі — гісторык, грамадскі дзеяч, прэзідэнт Украінскай Народнай Рэспублікі.
- Васіль Стус — паэт.
- Пятро Грыгарэнка — правазахіснік.
- Дмытро Бартнянскі, Мікола Лысенка — кампазітары.
- Серж Лыфар — балетмайстар.
- Саламея Крушэльніцкая — оперная спявачка.
- Іван Казлоўскі — оперны спявак.
- Аляксандр Архіпенка — скульптар.
- Дмытро Левіцкі, Георгій Нарбут, Марія Прыймачэнка, Кацярына Білакур — мастакі.
- Багдан і Варвара Ханенкі — мецэнаты.
- Канстанцін Ушынскі, Васіль Сухамлінскі — педагогі.
- Юрый Кандрацюк, Сяргей Каралёў — вучоныя, засноўнікі касманаўтыкі.
- Ігар Сікорскі — авіаканструктар.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі | |
|---|---|