Аляксандр Васілевіч Жалкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Жалкоўскі
Род дзейнасці публіцыст, краязнавец
Дата нараджэння 1 сакавіка 1933(1933-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 2011(2011-04-14) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Аляксандр Васілевіч Жалкоўскі (1 сакавіка 1933, в. Цёмнае Балота, цяпер Сасновы Бор (Шчучынскі раён) — 14 красавіка 2011) — беларускі публіцыст, краязнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Цёмнае Балота непадалёк Астрына.

Пасля сямігодкі, летам 1950 года ў Астрыне, якое было цэнтрам Васілішкаўскага раёна, юнак пачаў працаваць адказным сакратаром рэдакцыі раённай газеты «Ленінскі шлях». Затым рэдактар Воранаўскай (1961-62) і Мастоўскай (1965-69) раённых газет.

З 1962 года ў Лідзе. Быў рэдактарам газеты «Уперад» у 1969-89 гадах. Наступныя гады працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Гродзенская праўда».

Аўтар шматлікіх артыкулаў публіцыстычнага і краязнаўчага характару. Адкрыў чытачам імя публіцыста і збіральніка фальклору Лідчыны Земавіта Фядэцкага.

Сябар Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ з дня заснавання. Адзін з стваральнікаў лідскай кнігі «Памяць».

Памёр у Лідзе ў 2009 годзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]