14 красавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| ← Красавік → | ||||||
| п | а | с | ч | п | с | н |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | |||||
| 2013 | ||||||
14 красавіка — сто чацвёрты (сто пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць]
- 1282 да н.э.: Паводле Бібліі ад гуку труб абрынуліся муры Ерыхону.
- 1432: Пачатак валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага, які доўгі час не ўсімі часткамі ВКЛ прызнаваўся за законнага валадара
- 1671: Казакі захапілі ў палон Сценьку Разіна.
- 1682: Па загадзе рускага цара спалены лідар раскольнікаў пратапоп Авакум.
- 1687: Якаў II, кароль англійскі, надаў роўныя правы каталікам і пратэстантам.
- 1849: Венгерскія паўстанцы абвясцілі аб незалежнасці Венгрыі ад Аўстрыі.
- 1871: У Германіі створаны парламент — Рэйхстаг.
- 1894: Адбылася першая публічная дэманстрацыя кінапраектара Томаса Эдысана.
- 1900: У Парыжы пачалася Сусветная выстаўка.
- 1909: Створана англа-персідская нафтавая кампанія (цяпер British Petrolium).
- 1912: «Тытанік» сутыкнуўся з айсбергам і затануў.
- 1923: У Вільні скончыўся з'езд педагогаў беларускіх гімназій.
- 1931: Звяржэнне манархіі і абвяшчэнне Каталонскай рэспублікі ў выніку Іспанскай рэвалюцыі (1931–1939).
- 1962: Жорж Пампіду заняў пасаду прэм'ер-міністра Францыі.
- 1975: На рэферэндуме ў дзяржаве Сікім большасць выбаршчыкаў выказалася за далучэнне краіны да Індыі.
- 1983: Пачатак продажу радыётэлефонаў у Вялікабрытаніі.
- 1988: У Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб'яднання студэнтаў.
Нарадзіліся[правіць]
- 216: Мані, персідскі прапаведнік, заснавальнік маніхейства (пам. 26.2.277)
- 1754: Мікалай Румянцаў, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі (пам. 3(15).1.1826)
- 1853: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык (пам. 1927)
- 1862: Пётр Сталыпін, расійскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Расіі
- 1880: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч (пам. 7.4.1973)
- 1904: Джон Гілгуд, англійскі акцёр
- 1910: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт (пам. 5.8.1941)
- 1920: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч (пам. 14.7.1992)
- 1921: Томас Шэлінг, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2005)
- 1941: Поля Ракса, польская кінаактрыса
Гл. таксама Нарадзіліся 14 красавіка
Памерлі[правіць]
- 911: Сергій III, Папа Рымскі
- 1101: Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (нар. ~1029)
- 1132: Мсціслаў Уладзіміравіч, вялікі князь кіеўскі, апошні валадар адзінай Русі (нар. 1.6.1076)
- 1917: Людвік Заменгоф, стваральнік мовы эсперанта
- 1924: Луіс Генры Салівен, амерыканскі архітэктар
- 1930: Уладзімір Маякоўскі, савецкі паэт (нар. 19.7.1893)
- 1975: Фрэдрык Марч, амерыканскі акцёр
- 1980: Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст
Гл. таксама Памерлі 14 красавіка