Аляксандр Васілевіч Мінін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Мінін
намеснік міністра[d] (Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь)
24 ліпеня 1996 — 11 лістапада 2005
намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі[d]
1994 — 24 ліпеня 1996

Нараджэнне 27 чэрвеня 1955(1955-06-27)
Смерць 11 лістапада 2005(2005-11-11)[1] (50 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Дзейнасць інжынер, кіраўнік
Узнагароды
Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Васілевіч Мінін (1955—2005) — беларускі дзяржаўны дзеяч, спецыяліст у галіне дарожнага будаўніцтва і транспарту. Кандыдат тэхнічных навук. Заслужаны будаўнік Беларусі (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 1972 годзе ў якасці слесара Крычаўскага лакаматыўнага дэпо Беларускай чыгункі. Пасля заканчэння ў 1978 годзе Кіеўскага аўтамабільна-дарожнага інстытута па спецыяльнасці «Масты і тунэлі» прыйшоў у дарожную галіну майстрам мостабудаўнічага ўпраўлення № 6 г. Мінска, затым працаваў на адказных пасадах у розных дарожных арганізацыях[2].

З 1981 года працаваў на пасадзе галоўнага інжынера ў ААТ «Мостабуд» філіял МСУ № 1, г. Магілёў, з 1986 года ўзначаліў гэтае ўпраўленне[2].

З 1990 па 1994 працаваў галоўным інжынерам ААТ «ДБТ № 3»[2].

З 1994 года па 2005 год А. У. Мінін кіраваў дарожнай гаспадаркай рэспублікі[2]: у 1994—1996 гадах намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва, у 1996—2002 гадах намеснік міністра транспарту і камунікацый ― старшыня Камітэта па аўтамабільных дарогах[3], у 2002—2005 гадах першы намеснік міністра транспарту і камунікацый ― дырэктар дэпартамента «Белаўтадар»[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі і Міжнароднай інжынернай акадэміі транспарту. Член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Повышение долговечности мостов в агрессивных средах за счет использования эффективных химических и эмульсионно-минеральных материалов : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.23.05 ; 05.23.11 / Минин Александр Васильевич. — Москва, 2002.

Спартыўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Велізарны ўклад Аляксандр Васілевіч унёс у развіццё беларускага міні-футбола[2].

Стварэнне галіновай каманды «Дарожнік» — вядучага клуба рэспублікі па міні-футболе, шматразовага пераможцы нацыянальных чэмпіянатаў і неаднаразовага ўладальніка Кубка Беларусі — непарыўна звязана з яго імем[2].

У памяць пра Аляксандра Васілевіча Мініна штогод праводзіцца турнір па міні-футболе сярод каманд дарожнай галіны[2].

Зноскі