Аляксандр Васілевіч Саветаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Саветаў
Дата нараджэння 12 (24) лістапада 1826
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада (7 снежня) 1901 (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Q24045739?
Род дзейнасці аграном, выкладчык універсітэта, дэкан
Навуковая сфера аграномія[2] і pedology[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар прыродазнаўчых навук[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Васілевіч Саветаў (руск.: Алекса́ндр Васи́льевич Сове́тов; 12(24).11.1826—24.11(7.12).1901) — расійскі вучоны, аграном, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў с. Гульнева Дзмітраўскага раёна Маскоўскай вобласці. Пасля закан­чэння ў 1850 годзе Горы-Горацкага земляробчага інстытута працаваў у ім выкладчыкам. У 1853—55 гадах камандзіраваны ў Германію, Бельгію i іншыя краіны Еўропы для вывучэння сельскай гаспадаркі. У 1855—57 гадах ён узначальваў у інстытуце кафедру сельскагаспадарчай тэхналогіі, чытаў лекцыі па аграхіміі. 3 1859 года загадчык кафедры сельскай гаспадаркі Пецярбургскага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе за працу «Пра развядзенне кармавых траў у полі», якая была падрыхтавана i напісана ў Горках, яму прысуджана ступень магістра сельскай гаспадаркі, у 1867 годзе за працу «Аб сістэмах земляробства» — ступень доктара сельскай гаспадаркі (першы ў Pacійскай імперыі). У 1888—1900 гадах працаваў дэканам фізікаматэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта. Асноўныя працы прысвечаны сістэмам земляробства i севазваротам. Распрацоўваў рацыянальныя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі, абгрунтаваў мэтазгоднасць пасеваў бабовых i злакавых кармавых траў. 3 1860 года кіраваў сельгасаддзелам Вольнага эканамічнага таварыства. У 1885—96 (разам з В. В. Дакучаевым) i ў 1898—1900 (разам з М. П. Адамавым) выдаваў «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глеб». Адстойваў прыярытэт рускага земляробства ў практыцы травасеяння, выступаў як прыхільнік прагрэсіўнай ідэі адзінства арганічнай i неарганічнай прыроды, падкрэсліваў стваральную ролю раслін у працэсе глебаўтварэння. Палявое травасеянне ён разглядаў не толькі як крыніцу, але i як найважнейшы фактар паляпшэння фізічных якасцей глебы i павышэння яе ўрадлівасці. Добра ведаючы стан сельскай гаспадаркі i навукі за мяжой, Саветаў падкрэсліваў неабходнасць выпрацоўкі ўласных метадаў вядзення гаспадаркі, якія дапасоўваліся да эканоміі i адпаведных глебавых i кліматычных умоў пэўных раёнаў.

Зноскі

  1. Советов Александр Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.