Аляксандр Георгіевіч Ляўчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Георгіевіч Ляўчук
Нараджэнне 9 жніўня 1985(1985-08-09) (38 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Аляксандр Георгіевіч Ляўчук (нар. 9 жніўня 1985, в. Вострава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі спецыяліст у галіне ветэрынарыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Ветэрынарная медыцына».

Працаваў ветфельчарам ААТ «Радзіма» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, галоўным ветэрынарным урачом ААТ «Стрыгава» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, галоўным ветэрынарным урачом ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1].

Зноскі