Аляксандр Канстанцінавіч Галоўніч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Канстанцінавіч Галоўніч
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1960(1960-06-23) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Канстанцінавіч Галоўніч (нар. 23 чэрвеня 1960, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне кіравання працэсамі перавозак. Доктар тэхнічных навук (2005), дацэнт (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Эксплуатацыя чыгунак», 1982; аспірантура, 1987), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (дактарантура, 2001).

Працаваў на Маскоўскай чыгунцы (1982—1985, станцыя Смаленск-Цэнтральны), у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (у 1987—1995 — выкладчык кафедры «Станцыі і вузлы», 1995—1998 — намеснік дэкана факультэта кіравання працэсамі перавозак, 1998—2006 — дацэнт кафедры «Пошук і праектаванне транспартных камунікацый», 2006—2009 — дэкан будаўнічага факультэта, 2009—2016 — дырэктар НДІ чыгуначнага транспарту, 2016—2019 — загадчык кафедры «Транспартныя вузлы», з 2019 — начальнік ВЦЧТ «Сека», адначасова прафесар кафедры «Кіраванне эксплуатацыйнай работай і ахова працы»).

Навуковыя інтарэсы: сістэмы аўтаматызаванага праектавання; 3D-мадэляванне.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Научные основы формирования интегрированной системы автоматизированного проектирования железнодорожных станций : диссертация … доктора технических наук : 05.22.08 : защищена 26.11.2004 : утверждена 05.10.2005 / Головнич Александр Константинович. — Гомель, 2004.
  • Техническое оснащение и технология работы станций с массовой переработкой специализированных вагонов : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.22.08 / Головнич Александр Константинович. — Москва, 1992.
  • Автоматизация расчетов и проектирования железных дорог / А. К. Головнич. — Гомель, 2010.
  • Объекты железнодорожных станций на цифровых масштабных планах / А. К. Головнич. — Гомель, 2011.
  • Моделирование процессов доставки грузов в международном сообщении как информационная основа системы цифрового транспортного коридора / А. К. Головнич, В. А. Падалица // Актуальные вопросы и перспективы развития транспортного и строительного комплексов : материалы IV Международной научно-практической конференции : [в 2 ч.]. — Гомель, 2018. — Ч. 1. — С. 84—87.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Головнич Александр Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 1 : Брестская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 283.
  • На пути к САПРу транспорта : Головнич Александр Константинович / Власюк Т. // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 3. — С. 79—82.