Аляксандр Марыянскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Марыянскі
Дзейнасць публіцыст, гісторыя
Нараджэнне 12 (24) лютага 1845
Смерць 17 лістапада 1912(1912-11-17)[1] (67 гадоў)

Аляксандр Мацей Марыянскі (польск.: Maryański; 12 лютага 1845, Аргенаў, Правінцыя Позен, Каралеўства Прусія — 17 лістапада 1912, Гнезен, Правінцыя Позен, Каралеўства Прусія) — святар, публіцыст і гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ў Познані духоўнай семінарыі ён у 1870 г. высвеціўся на святара ў Гнезне. У 1873 г. пераязджае ў Львоў, адкуль у 1897 г. ізноў вяртаецца ў Гнезна, дзе і памірае.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Быў заўзятым бібліяфілам, нястомна корпаўся ў парафіяльных бібліятэках і хатніх архівах, займаўся гісторыяй і публіцыстыкай. Нягледзячы на даволі слабую літаратурную падрыхтоўку, прыклаў шмат намаганняў каб «Dyaryusz więzienia moskiewskiego miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego», які ён, у няякаснай копіі, зробленай у XVIII ст. для капаніцкага старасты Панінскага, адшукаў у рукапіснай кнізе «Silva Rerum» у бібліятэцы парафіі Святога Апостала і Евангеліста Мацея ў Гэмбіцах, калі гасцяваў у святара Пятра Кушынскага, пабачыў свет: «Warta. Książka zbiorowa ofiarowana księdzu Franciszkowi Bażyńskiemu proboszczowi przy kościele św. Wojciecha w Poznaniu na Jubileusz 50-letniego kapłaństwa w dniu 23. kwietnia 1874. od jego przyjaciól i wielbicieli. (S popiersiem Jubilara.)». W Poznaniu. 1874. S. 378—388.

Сярод іншых шматлікіх публікацый, яго пяру таксама належаць: «Unicka Matka Boska Nowogródzka Zamkowa na czele „Pana Tadeusza“» (Львоў, 1898—1899) і «Wspomnienie o Słucku» (Wydał B.J.K. W Gnieźnie. 1905.). Яго кнігазбор захоўваецца ў Бібліятэцы Рачынскіх у Познані.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Maryański Aleksander. // Podręczna encyklopedya kościelna. T. XXV і XXVI. Warszawa-Kraków. 1911. S. 322.
  • Zieliński Z. Maryański Aleksander Macej. // Polski słownik biograficzny. T. XIX/4. Z. 83. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1975. S. 102./

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]