Аляксандр Мікалаевіч Астроўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Мікалаевіч Астроўскі

Аляксандр Мікалаевіч Астроўскі (12 красавіка 1823, Масква-14 чэрвеня 1886) — рускі драматург і тэатральны дзеяч. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1863).

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1840-43). Служыў у маскоўскіх судах (1843-1850). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1847 годзе. Першая камедыя "Свае людзі - паладзім" (1850) пра побыт і жыццё купецтва. Супрацоўнічаў з часопісамі "Москвитянин", "Современник", "Отечественные записки". На пачатку 1850-х гадоў зблізіўся са славянафіламі. Пад іх уплывам стварыў сямейна-бытавыя п'есы "Не ў свае сані не садзіся" (1853), "Беднасць не загана" (1854), "Не так жыві, як хочацца" (1855), у якіх ідэалізаваў купецкі побыт і патрыярхальнасць.

Новы этап у яго творчасці звязаны з грамадскім уздымам 1850-60-х гадоў, калі талент Астроўскага ідэйна і эстэтычна аформіўся ў рэчышчы натуральнай школы. У п'есах "З чужога шалу галава кружыцца" (1856), "Даходнае месца" (1857), "Выхаванка" (1859) паказаў "цёмна царства" рускага жыцця. У трагедыі "Навальніца" (пастаноўка 1859, выдадзена 1860) выкрывае грамадскія адносіны, заснаваныя на самавольстве і дыспатызме. У гістарычных хроніках "Казьма Захаравіч Мінін-Сухарук" (1862), "Дзмітрый Самазванец і Васіль Шуйскі" (1867) паказаў патрыятызм рускіх.

Драматургіі Астроўскага ўласцівы глыбіня і шырыня праблематыкі, смелае выкрыццё сацыяльнага зла, дынамізм дзеяння, разнастайнасць характараў, выразнасць мовы. Астроўскі творча ўспрыняў і развіў лепшыя традыцыі рускай і сусветнай драматургіі, стварыў рускі нацыянальны рэпертуар. З яго імем звязаны росквіт Малога тэатра, які называюць "Домам Астроўскага".

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).