Аляксандр Міхайлавіч Крот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Крот
Дата нараджэння 5 верасня 1960(1960-09-05) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1991)
Альма-матар

Аляксандр Міхайлавіч Крот (нар. 5 верасня 1960, в. Гальшаны Ашмянскага раёна) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гальшанскую СШ (1977, залаты медаль), факультэт радыёфізікі і электронікі БДУ (1982). З 1982 года ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1993 года — загадчык лабараторыі мадэліравання самаарганізавальных сістэм інстытута. Прафесар кафедры БДУ і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). З 2008 года па 2016 год — прафесар кафедры матэматычнай фізікі БДУ.

Падрыхтаваў 8 кандыдатаў (тэхнічных навук, и фізіка-матэматычных) навук. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў, магістраў, дыпломнымі работамі студэнтаў. Лаўрэат прэмій Мінскага абласнога праўлення Саюза навуковых і інжынерных таварыстваў СССР у галіне навукі і тэхнікі (1987), камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1990). Аўтар 280 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крот Александр Михайлович: краткие биографические сведения [Электронный ресурс].- Режим доступа: http://uiip.bas-net.by/structure/l_mss/Personal/KrotAM.php.
  • Крот Аляксандр Міхайлавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2015. — С. 32.
  • Крот Аляксандр Міхайлавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 567.