Аляксандр Міхайлавіч Стрыгалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Стрыгалёў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 сакавіка 1968(1968-03-24) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Міхась Стрыгалёў
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, журналіст
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Аляксандр Міхайлавіч Стрыгалёў[1] (нар. 24 сакавіка 1968) — паэт, перакладчык і журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Перм. Сын паэта і перакладчыка Міхася Стрыгалёва[1]. У 1994 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. У 1994—1997 гадах працаваў у музычнай рэдакцыі Беларускага радыё, у 1997—1998 гадах — у газеце «Беларускі трактарабудаўнік», з 1998 года — у газеце «Кантакт». З 2000 года А. М. Стрыгалёў у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1986 годзе[1]. Піша на рускай мове. Пераклаў на рускую мову кнігу М. Мятліцкага «Бабчын» (1997, разам з М. Стрыгалёвым), творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, М. Багдановіча, П. Броўкі, У. Караткевіча, Г. Пашкова, А. Пысіна і інш. На некаторыя вершы А. Стрыгалёва напісаны песні[1].

Сярод апублікаванага:

  • В саду вселенной. Стихотворения. Песни. Переводы. — Мн., 2002.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]