Аляксандр Міхайлавіч Халадзінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Халадзінскі
Поўнае імя Аляксандр Міхайлавіч Халадзінскі
Нарадзіўся 16 кастрычніка 1991(1991-10-16)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 173 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2009 Беларусь Гарадзея 1 (0)
2012—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 206 (25)
2019   Беларусь Андэрдог (Чысць) 14 (6)
2020—2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 20 (4)
2021 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 7 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 студзеня 2022.

Аляксандр Халадзінскі (нар. 16 кастрычніка 1991, Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У юнацкім узросце займаўся ў футбольнай школе мінскага МТЗ-РІПА, але не здолеў трапіць у асноўную каманду[2]. У выніку, стаў выступаць у чэмпіянаце Мінскага раёна за родныя «Калодзішчы». У 2009 годзе згуляў адзін матч за клуб «Гарадзея» ў Другой лізе.

Пазней далучыўся да іншага клуба з Мінскага раёна, «Іслачы». У 2012 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу Беларусі, і Аляксандр прайшоў з ім шлях да Вышэйшай лігі, стаў капітанам каманды. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая заваявала бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[3]. У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе працягваў быць асноўным іграком і капітанам, выступаў на пазіцыях атакуючага паўабаронцы і нападніка. У сезоне 2017 стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на адзін год[4]. У сезоне 2018 пераважна выхадзіў у стартавым складзе.

У канцы 2018 года з’явілася інфармацыя, што нападнік можа пакінуць каманду[5], аднак у студзені 2019 года зноў падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6]. Пачатак сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з мая пачаў гуляць за дубль, за асноўную каманду згуляў у адным матчы. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Андэрдог» з Чысці[7], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Іслач»[8]. У пачатку 2020 года трэніраваўся разам з камандай, аднак у лютым па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[9].

У сакавіку 2020 года зноў далучыўся да «Іслачы»[10], у асноўным выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў каманду[11].

У жніўні 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[12]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. Заставаўся іграком асновы і ў 2021 годзе ў Вышэйшай лізе, з мая стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўмы.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у петрыкаўскі «Шахцёр»[13]. Пакінуў каманду ў снежні 2021 года[14]. У пачатку 2022 года трэніраваўся з «Маладзечна», аднак у сакавіку 2022 года з-за траўмы выбыў на доўгі час і не быў заяўлены для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі[15].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 Д3 Гарадзея Беларусь 1 0
2012 Д3 Іслач Беларусь 36 6
2013 Д2 Іслач Беларусь 25 6
2014 Д2 Іслач Беларусь 29 2
2015 Д2 Іслач Беларусь 27 7
2016 Д1 Іслач Беларусь 27 0
2017 Д1 Іслач Беларусь 24 1
2018 Д1 Іслач Беларусь 27 3
2019 (1) Д1 Іслач Беларусь 1 0
2019 (2) Д3 Андэрдог Беларусь 14 6
2020 (1) Д1 Іслач Беларусь 10 0
2020 (2) Д2 Спадарожнік Беларусь 12 3
2021 (1) Д1 Спадарожнік Беларусь 8 1
2021 (2) Д2 Шахцёр Беларусь 7 1

Зноскі

  1. Aleksandr Kholodinskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Выходишь играть, а соперники еле-еле на ногах стоят». Как из чемпионата района запрыгнуть в высшую лигу
  3. Александр Холодинский подписал новое соглашение с "Ислочью"
  4. Холодинский продлил контракт с "Ислочью"
  5. Холодинский может покинуть «Ислочь». Он выступал за команду еще в чемпионате области
  6. Холодинский продлил контракт с "Ислочью"
  7. Экс-капитан "Ислочи" перешел в "Андердог"
  8. Холодинский вернулся в "Ислочь" из аренды в "Андердоге"
  9. Холодинский покинул "Ислочь"
  10. Холодинский вновь стал игроком "Ислочи"
  11. Холодинский вновь покинул "Ислочь"
  12. Александр Холодинский продолжит карьеру в речицком "Спутнике"
  13. Ижаковский и Холодинский пополнили ряды петриковского "Шахтера"
  14. Петриковский "Шахтер" объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами
  15. У Александра Холодинского в "Молодечно-2018" разрыв крестообразных связок