Аляксандр Паўлавіч Чудакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Паўлавіч Чудакоў
руск.: Александр Павлович Чудаков
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 лютага 1938(1938-02-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 2005(2005-10-03)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Марыэта Амараўна Чудакова
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філолаг, літаратуразнавец, празаік
Мова твораў руская

Аляксандр Паўлавіч Чудакоў (руск.: Алекса́ндр Па́влович Чудако́в; 2 лютага 1938, с. Шчуч’я, Казахская ССР — 3 кастрычніка 2005, Масква) — рускі філолаг, літаратуразнаўца і пісьменнік, педагог, спецыяліст па творчасці А. П. Чэхава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 лютага 1938 года ў сяле Шчуч’я Казахскай ССР ў сям’і настаўнікаў[2].

У 1960 годзе скончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ). З 1964 года працаваў у Інстытуце сусветнай літаратуры, выкладаў у МДУ, Літаратурным інстытуце. Доктар філалагічных навук (1983). Пасля 1987 года чытаў курс рускай літаратуры ў еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтах. Быў сябрам Міжнароднага чэхаўскага таварыства.

Памёр 3 кастрычніка 2005 года з-за цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы. Няшчасны выпадак здарыўся ў пад’ездзе дома, дзе жыў пісьменнік. На лесвічнай пляцоўцы перагарэла лямпачка. Чудакоў, паднімаючыся па прыступках, паслізнуўся і ўпаў. З-за сур’ёзнага падзення пацярпела галава, што і паслужыла прычынай смерці. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілках[3].

Жонка — літаратуразнаўца і грамадскі дзеяч Марыэта Чудакова (1937—2021).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Чудакову належаць літаратуразнаўчыя працы: «Паэтыка Чэхава» (1971, англійскі пераклад — 1983), «Свет Чэхава: Узнікненне і зацвярджэнне» (1986), «Слова — рэч — свет: ад Пушкіна да Талстога» (1992). Ён апублікаваў больш за дзвесце артыкулаў па гісторыі рускай літаратуры, рыхтаваў і каментаваў зборнікі твораў Віктара Шклоўскага, Юрыя Тынянава.

У 2000 годзе ў часопісе «Знамя» быў надрукаваны раман Чудакова «Кладзецца імгла на старыя прыступкі», які ў 2000 годзе атрымаў прэмію фонда «Знамя» 2000 і быў вылучаны на Букераўскую прэмію ў 2001 годзе. За гэты раман у 2011 годзе пісьменнік атрымаў пасмяротна прэмію «Рускі Букер дзесяцігоддзя».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Поэтика Чехова. — М., 1971;
  • Мир Чехова: возникновение и утверждение. М., 1986;
  • Антон Павлович Чехов: книга для учащихся; [рец.: В. И. Коровин, Л. И. Соболев; ред. Л. А. Белова; худ. Б. Л. Рытман]. — М.: Просвещение, 1987. — 172 с. — (Биография писателя). — Доп. тираж 200 000 экз.
  • Слово — вещь — мир: от Пушкина до Толстого. — М., 1992;
  • Ложится мгла на старые ступени: роман-идиллия. — М., Время, 2012. — 638 с. — 13 000 экз. — ISBN 978-5-9691-0801-1.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • прэмія «Рускі Букер» (2011) за раман «Кладзецца імгла на старыя прыступкі»

Зноскі