Букераўская прэмія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Запыт «Букер» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Букераўская прэмія (англ.: Booker Prize) — адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце ангельскай літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі ці Зімбабвэ, за раман напісаны на англійскай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (да 2002 года прызавая сума складала 21 тысячу фунтаў). Упершыню ўручэнне ўзнагароды адбылося ў 1969 годзе. З 2002 года спонсарам Букераўскай прэміі выступае група кампаній Man, таму поўнае афіцыйная назва прэміі - The Man Booker Prize.
