Аляксандр Пятровіч Далжэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Далжэўскі
Нараджэнне 5 мая 1971(1971-05-05) (52 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Аляксандр Пятровіч Далжэўскі (нар. 5 мая 1971, в Баранавічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя самба».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне).

Працаваў сакратаром камітэта камсамола, сакратаром камітэта Саюза моладзі Беларусі Магілёўскага педагагічнага вучылішча, настаўнікам гісторыі Дасавіцкай і Буйніцкай сярэдніх школ Магілёўскага раёна, загадчыкам аддзела сацыяльна-культурных ініцыятыў моладзі Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага саюза моладзі. Быў першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта і другім сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». Сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Быў членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па прававых пытаннях.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём Францыска Скарыны[2].

Зноскі