Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі
| Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі | |
| Белорусский Республиканский Союз Молодёжи | |
| Лагатып | |
| Лідар: |
Першы сакратар ЦК — Ігар Бузоўскі |
|---|---|
| Дата заснавання: | |
| Штаб-кватэра: | |
| Ідэалогія: |
|
| Саюзнікі і блокі: | |
| Сайт: | |
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) — моладзевая грамадская арганізацыя ў Беларусі. З'яўляецца самым буйным моладзевым аб'яднаннем краіны і падтрымліваецца ўрадам Беларусі. Прыёмнік Камсамола ў Беларусі.
Змест |
Стварэнне і структура [правіць]
БРСМ быў створаны ў 2002 годзе праз аб'яднанне грамадскіх арганізацый «Беларускі саюз моладзі» і «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». Арганізацыя абвяшчае сябе спадчынніцай грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», «Беларускі саюз моладзі» і Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі. У структуру БРСМ ўваходзіць піянерская арганізацыя БРПА.
БРСМ аб'ядноўвае 6 абласных структур і адну гарадскую:
- Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ
- Віцебская абласная арганізацыя БРСМ
- Гомельская абласная арганізацыя БРСМ
- Гарадзенская абласная арганізацыя БРСМ
- Мінская абласная арганізацыя БРСМ
- Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ
- Мінская гарадская арганізацыя БРСМ
-
Logo The Belarusian national Pioneers Organization.jpg
Эмблема Беларуской рэспубліканскай піянерскай арганізацыі БРПА
-
The Belarusian national Pioneers Organization (БРПА).jpg
Парадная форма піянераў Беларусі
-
The Belarusian national Pioneers Organization BRYU.jpg
піянеры Беларусі
-
The Belarusian national Pioneers Organization.jpg
Піянеры Беларусі ў школе
Мэты [правіць]
Мэтай арганізацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, расчыненні яго творчага патэнцыялу, садзейнічанні развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.
Членства [правіць]
Членам БРСМ можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, што пражываюць увесь час у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 гады, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы арганізацыі.
Міжнародныя сувязі [правіць]
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падтрымлівае міжнародныя сувязі са шматлікімі моладзевымі арганізацыямі іншых краін. У асобнасці, БРСМ супрацоўнічае з шэрагам камуністычных і рэвалюцыйных арганізацый моладзі: «Левы фронт — Саюз камуністычнай моладзі» (Венгрыя), «Камуністычная моладзь Грэцыі» (KNE), «Саюз рэвалюцыйнай моладзі Сірыі»[1].
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі з'яўляецца чальцом «Саюза камсамольскіх арганізацый — Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі» (СКА — УЛКСМ).
Зноскі