Аляксандр Пятровіч Кулясаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Кулясаў
Дата нараджэння 10 сакавіка 1919(1919-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19391944
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Аляксандр Пятровіч Кулясаў (19191944) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Кулясов нарадзіўся 10 сакавіка 1919 года ў вёсцы Малы Толкіш (цяпер — Чыстапальскі раён Татарстана). Пасля заканчэння педагагічнага вучылішча і першага курса педагагічнага інстытута працаваў настаўнікам. У 1939 годзе Кулясаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Гомельскае пяхотнае вучылішча, у 1943 годзе — курсы «Стрэл». Са студзеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да чэрвеня 1944 года капітан Аляксандр Кулясаў камандаваў батальёнам 1086-га стралковага палка 323-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. 2425 чэрвеня 1944 года батальён Кулясава прарваў нямецкую абарону ў раёне вёсак Азяраны і Вялікая Крушынаўка Рагачоўскага раёна і паспяхова захапіў варожы апорны пункт, дзякуючы чаму наступ змог працягнуць ўвесь полк. У тым баі Кулясов загінуў. Пахаваны ў Азяранах[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года капітан Аляксандр Кулясаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].

У гонар Кулясава ўстаноўлена стэла і названая вуліца ў Чыстапалі, устаноўлены бюст у яго роднай вёсцы[1].

Зноскі

  1. а б в г Кулясов Александр Петрович (рус.). AZ Library. Проверено 12 ноября 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Пятровіч Кулясаў на сайце «Героі краіны»