Аляксандр Рыгоравіч Булгак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Рыгоравіч Булгак
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1947(1947-10-25) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Рыгоравіч Булгак (нар. 25 кастрычніка 1947, г. Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-кардыёлаг. Член-карэспандэнт (2017), доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1981).

У 1985—1986 гадах лекар-оталарынголаг Цэнтра паталогіі слыху, голасу і мовы. З 1986 года ў Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1997 года дацэнт. У 2000—2008 гадах загадчык кафедрай Беларускай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 2008—2017 гадах намеснік дырэктара па тэрапеўтычнай дапамозе, лячэбнай працы, з 2017 года галоўны навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія»[1][2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па праблемах дыягностыкі і лячэння ў кардыялогіі. Даследаваў уплыў ультрагуку на сэрца, метэафактараў на ўзнікненне параксізмаў фібрыляцыі перадсэрдзяў ў пацыентаў з ішэмічнай хваробай сэрца (ІХС). Правёў даследаванні, звязаныя з дыягностыкай ІХС і асаблівасцямі вядзення пацыентаў з ІХС і фібрыляцыяй перадсэрдзяў. Вывучыў асаблівасці кардыёгемадынамікі, варыябельнасці рытму сэрца пры атручваннях псіхатропнымі прэпаратамі, пры вострым інфаркце мозгу, у пацыентаў з міеломнай хваробай. Правёў даследаванні па вывучэнні механізмаў развіцця лакальнага і дыстантнага ішэмічнага прэ- і паслякандыцыянавання міякарда, праблем, звязаных з вывучэннем сіндрому начнога апноэ, яго уплывам на парушэнні рытму сэрца, артэрыяльны ціск, гарманальны статус.

Аўтар больш за 300 навуковых прац.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Практическое руководство по общей врачебной/семейной медицинской практике. Минск, 2003 (в соавт.).
  • Роль митохондриальных АТФ-зависимых калиевых каналов в механизмах развития феномена позднего ишемического посткондиционирования миокарда // Кардиология в Беларуси. 2012. № 3 (в соавт.).
  • Влияние синдрома обструктивного апноэ сна и первичного храпа на нарушения ритма сердца и показатели вариабельности у пациентов с ишемической болезнью сердца // Евраз. кардиол. журн. 2016. № 1 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]